Выпрабаванні ў 144 пунктах стартуюць адначасова па ўсёй краіне ў 11.00.

Цэнтралізаваны экзамен па беларускай мове сёння будуць пісаць больш за 10,4 тыс. чалавек, па рускай мове — больш за 48,6 тыс.
Цэнтралізаванае тэсціраванне па беларускай мове пройдуць больш за 2 тыс. абітурыентаў, па рускай — амаль 14,3 тыс.
ЦЭ агулам сёлета здадуць больш за 59 тыс. чалавек, яны напішуць амаль 118,2 тыс. тэстаў. Выпрабаванні ў 144 пунктах стартуюць адначасова па ўсёй краіне ў 11.00.
Удзельнік ЦЭ павінен прыбыць у пункт правядзення, маючы пры сабе пропуск, дакумент, які пацвярджае асобу (пашпарт, ID-карту (пластыкавую смарт-карту), лазвол на жыхарства ў Рэспубліцы Беларусь, пасведчанне бежанца, даведку, якая выдаецца ў выпадку страты (крадзяжу) дакумента, што сведчыць асобу), а таксама ручку (гелевую або капілярную) з чарнілам чорнага колеру.
Удзельнікі ЦЭ, якія раней не былі зарэгістраваныя або не маюць пры сабе дакумента, што сведчыць асобу, да праходжання ЦЭ не дапускаюцца. Таксама не дапускаецца да выпрабаванняў удзельнік ЦЭ, які прыбыў пасля адкрыцця пакета з экзаменацыйнымі работамі.
Каментары