Грамадства1919

«Давераная асоба Макрона, якая прыедзе ў Мінск», аказалася адстаўным паслом, што пабывае на «Мінскім дыялогу»

Аляксандр Лукашэнка падаў сітуацыю так, нібы ў беларускую сталіцу едзе спецпасланнік прэзідэнта Францыі.

Аляксандр Лукашэнка, 9 мая 2026 года. Фота: Ramil Sitdikov Pool Photo / AP; Эмануэль Макрон, Ludovic Marin / AP

Аляксандр Лукашэнка заявіў 29 мая, што па выніках яго тэлефоннай размовы з прэзідэнтам Францыі, што адбылася 24 мая, у Мінск прыедзе «давераная асоба» прэзідэнта Францыі Эмануэля Макрона. Аднак, як стала вядома «Нашай Ніве», прыедзе не дарадца прэзідэнта і не супрацоўнік дзяржапарата, а адстаўны дыпламат. Больш за тое, ён прыедзе на форум «Мінскі дыялог», і гэта не першы яго прыезд на гэтую канферэнцыю.

Аляксандр Лукашэнка падаваў сітуацыю так, нібы гэта французскі прэзідэнт прасіў яго прыняць свайго пасланца.

«Я кажу: «Слухай, ну мы з табой размаўляем — гэта практычна адкрытая сувязь. Пра што мы можам з табой пагаварыць? Пасля Ерэвана ў Маскву ты не прыехаў, у Мінск ты не прыехаў. Пра што гаварыць?» Ён мне кажа: «Спадару прэзідэнт, вы можаце прыняць маю давераную асобу і з ёй пагаварыць, і каб ён прыехаў і мне ўсё гэта выклаў?»

Лукашэнка, па яго словах, даў на гэта сваю ласкавую згоду: маўляў, калі баіцца прыехаць сам Макрон, то хай будзе хоць прадстаўнік.

«Днямі літаральна — у панядзелак-аўторак (не памятаю) — гэты чалавек будзе тут. Не хачу называць яго прозвішча. Ён (Макрон. — НН) назваў каардынаты. І мы з ім (даверанай асобай. — НН) сур'ёзна пагаворым. Гэта яго чалавек, абсалютна давераны, ён у тэме. І я яму выкажу дэталёва ўсе праблемы, якія існуюць».

Дарадца Святланы Ціханоўскай Дзяніс Кучынскі расказаў «Нашай Ніве», што ведае, хто прыедзе з Францыі на гэтым тыдні ў Мінск.

«Гэта не дарадца прэзідэнта Макрона, не ягоны спецпасланнік па Беларусі, не супрацоўнік Елісейскага палаца ці набярэжнай Арсэ (Міністэрства замежных спраў — НН). Гэта прыватная асоба — чалавек, які раней займаў шэраг пасадаў, у тым ліку амбасадарскіх».

Імя пасланніка Кучынскі не назваў.

«Лукашэнка хоча выдаць жаданае за сапраўднае — прадаць ілюзію выхаду з еўрапейскай ізаляцыі. Насамрэч жа ягоныя стасункі з Еўропай застаюцца выключна на тэхнічным узроўні, — мяркуе дарадца Святланы Ціханоўскай. — Пазіцыя Францыі і ЕС адносна Беларусі не змяняецца. Прэзідэнт Макрон даў Лукашэнку зразумець, што той мусіць зрабіць, каб пачаць нармалізацыю адносінаў з Еўропай. Прэзідэнт Зяленскі таксама пасылае ясны сігнал. Перадусім трэба гаварыць з уласным грамадствам. І, безумоўна, спыніць рэпрэсіі, саўдзел у вайне і атакі супраць суседзяў», — кажа Кучынскі.

Кучынскі падкрэсліў, што госць з Парыжа прыедзе ў Мінск ў фармаце ўдзелу ў форуме, які там адбудзецца.

Раней паведамлялася, што 5—6 лютага гэтага года Мінск наведаў дырэктар дэпартамента кантынентальнай Еўропы галоўнага дэпартамента па палітычных пытаннях і бяспецы МЗС Францыі Брыс Ракфёй. Візіт адбыўся па запрашэнні беларускага боку.

Французскі прадстаўнік сустрэўся з намеснікам міністра замежных спраў Беларусі Ігарам Сакрэтам, а таксама правёў «кансультацыі з прадстаўнікамі беларускага экспертна-аналітычнага асяроддзя».

Каментары19

  • Ха
    01.06.2026
    А Лукашэнка і Пазняк так радаваліся, а такі такі аблом
  • Пачуў дыктатар па тэлефоне голас Макрона і хопіць
    01.06.2026
    .
  • Indrid Cold
    01.06.2026
    Неверагодныя разумнікі, гэта вы, паважаны, не зразумелі што Луке падсунулі невядома каго, невядома з якім статусам і паўнамоцтвамі - а лука ўзяў і пачаў з ім аб нечым дамаўляцца. Дык хто лох, прабачце?

Каб не плаціць падатак на сабак, мінчукі пачалі здаваць іх у пункты адлову25

Каб не плаціць падатак на сабак, мінчукі пачалі здаваць іх у пункты адлову

Усе навіны →
Усе навіны

У Аўстрыі прапаў 19‑гадовы беларус, які прыехаў туды ў пошуках працы5

Беларуска распавяла, колькі ёй каштавала вярнуцца ў Беларусь пасля амаль чатырох гадоў жыцця ў Дубаі20

Хвіча Кварацхелія адмовіўся адказваць па-руску пасля фіналу Лігі чэмпіёнаў23

Армія ЗША нанесла ўдары па іранскіх радарах і пунктах кіравання беспілотнікамі ў раёне Гарук у Іране1

Што лепш: цвёрдае мыла ці гель для душу?6

На змену балеткам прыйшоў новы модны абутак

«Ганаруся, калі мне кажуць, што я — наіўны». Віктар Бабарыка выступіў на кніжным кірмашы ў Варшаве30

Канье Уэст сабраў 118 тысяч чалавек на канцэрце ў Стамбуле. Кажа, гэта самы вялікі стадыённы канцэрт у гісторыі9

Вальфовіч заявіў, што Еўропа рыхтуецца да вайны ў 2030 годзе17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каб не плаціць падатак на сабак, мінчукі пачалі здаваць іх у пункты адлову25

Каб не плаціць падатак на сабак, мінчукі пачалі здаваць іх у пункты адлову

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць