Грамадства5858

«Ні тады, ні сёння я не лічу, што зрабіў штосьці кепскае». Дзядок шчыра расказаў пра былыя адносіны з 16‑гадовай дзяўчынай

«Калі б гэта было ненармальна, я б не ўступаў у гэтыя адносіны. У сваім жыцці я здзейсніў шэраг учынкаў, за якія мне сорамна. Аднак стасункаў з Янай у шэрагу гэтых учынкаў няма».

Мікола Дзядок. Скрын відэа: TOK_talk / YouTube

У лютым 2025 года блогерка Яна Стасяловіч напісала ў сваім тэлеграм-канале пра адносіны з Міколам Дзядком, якія пачаліся, калі ёй было 16 гадоў, а яму — 29. Дзяўчына сцвярджала, што падчас псіхатэрапіі пераасэнсавала гэты досвед і ўспрымае тое, што адбылося, як педафілію з боку блогера. На момант публікацыі допісу Мікола знаходзіўся ў зняволенні.

У новым выпуску ТОКу Наста Роўда папрасіла яго пракаментаваць сітуацыю.

«Чаму ты лічыў, што стасункі з 16‑гадовай дзяўчынай, калі табе было 29 гадоў, гэта нармальна? І ці лічыў ты, што гэта нармальна?» — спытала ў Міколы Наста.

«Калі б гэта было ненармальна, я б не ўступаў у гэтыя адносіны», — адказаў Дзядок.

На заўвагу аб тым, што Мікола «мог знайсці сабе партнёрку, якая адпавядае ў тым ліку інтэлектуальнаму ўзроўню», а не мець стасункі з дзяўчынай, якая фактычна падлетак, блогер патлумачыў:

«Я ж не выбіраў сабе партнёрку на рынку партнёрак, дзе прыйшоў: «Так, гэта разумная, то, то, то». Як я ўжо казаў, я ў яе закахаўся. Калі чалавек кахае, рацыянальнае асабліва не вельмі працуе. Я ў гэтым пераканаўся на сабе.

Ні тады, ні сёння я не лічу, што зрабіў штосьці кепскае, ненармальнае. І я не хацеў бы, каб мае гэтыя словы, тое, што я ў яе закахаўся, хтосьці пачуў так, што я апраўдваюся. Мне зусім няма за што апраўдвацца. 

У сваім жыцці я здзейсніў шэраг учынкаў, за якія мне сорамна. Аднак адносін з Янай у шэрагу гэтых учынкаў няма».

Адхіліў ён і абвінавачанні ў псіхалагічным і сэксуалізаваным гвалце. А на заўвагу аб тым, што ён не хоча публічна прасіць прабачэння ў Яны, Мікола заявіў:

«Лічу, што ніхто не мае права за мае асабістыя стасункі патрабаваць у мяне публічных прабачэнняў. Мае прабачэнні могуць быць толькі паміж мной і маёй дзяўчынай».

Паводле яго слоў, прабачэння ён папрасіў у дзяўчыны неўзабаве пасля расстання:

«Пасля таго як мы рассталіся, у нас была размова. Не адразу. Мы рассталіся на канфлікце хутчэй. Потым, калі ўсё ўляглося, сустрэліся, паразмаўлялі і выбачыліся адзін перад адным. Яна сказала мне, што яе раніла ў адносінах. Я выбачыўся перад ёй. На гэтым усе нашы канфлікты былі закрытыя».

Паводле слоў Дзядка, яны працягвалі падтрымліваць стасункі, даволі часта бачыліся і пасля расстання.

«Калі я сеў у турму, яна пісала мне лісты. Пісала маёй жонцы, цікавілася, як я, казала, што хвалюецца. Таму калі я вызваліўся і даведаўся, што праз восем гадоў у яе з'явіліся прэтэнзіі падобнага кшталту, то мне было вельмі непрыемна», — кажа блогер.

На пытанне, як яго жонка ўспрыняла гэтую сітуацыю, Мікола прызнаўся: «Вельмі балела ёй. Нашмат больш, чым мне. Яна вельмі перажывала праз хэйт на мой адрас, з публічных абразаў. У яе няма гэтай таўстаскурасці, што ёсць у мяне. Я магу проста закрыць ноўтбук і праз трыццаць секунд забыцца на ўсе тыя шматлікія абразы, якія прачытаў. Таму ёй было цяжка».

«Пра гэтыя адносіны ведалі ўсе мае таварышы. І ніхто тады не выказаў мне прэтэнзій»

У інтэрв'ю закранулі і стаўленне анархісцкай супольнасці да гэтай гісторыі. Дзядок адзначыў, што ніколі не хаваў адносін з Янай: пазнаёміў яе са сваімі бацькамі, сам пазнаёміўся з яе сям'ёй, а пра іх сувязь было вядома сябрам і паплечнікам.

«Я не хацеў, каб гэта выглядала так, быццам я ўпотай нешта кручу з маладой дзяўчынай і ад усіх гэта хаваю. (…) Я хацеў стварыць з ёй сям'ю. (…) Я ўяўляў, што ў нас будуць доўгія адносіны. (…)

Пра гэта (стасункі — НН) ведалі ўсе мае таварышы. Я прыводзіў яе туды, сюды. (…) І ніхто — я падкрэслю, ніводзін чалавек — мне тады не выказаў на гэты конт прэтэнзій і не сказаў: «Ай-яй-яй, Мікола, яна нашмат маладзейшая за цябе, не сустракайся».

А зараз вырашылі праявіць такую дэманстратыўную прынцыповасць, свядомасць па гэтым пытанні, якое дзевяць гадоў таму іх абсалютна не хвалявала», — сцвярджае блогер.

У адказ на заўвагу, што грамадскія нормы за гэты час змяніліся, блогер заявіў, што не лічыць патрэбным карэктаваць свае погляды кожны раз, калі змяняецца грамадскае стаўленне да той ці іншай з'явы.

«Я не думаю, што здзейсніў штосьці страшнае, нейкае злачынства супраць чалавека. Я і зараз не бачу вялікай бяды ў гэтым. Грамадскія нормы за дзевяць гадоў змяніліся, а яшчэ праз дзевяць гадоў зноў зменяцца. Па-вашаму выходзіць, я мушу думаць тады так, зараз так, а потым яшчэ вось так. Прабачце, я не флюгер. А дзе тады застануся я сам? (…)

Эвалюцыя — гэта калі ты змяняешся сам, а не пад ціскам канформнага натоўпу. Што тады застанецца ад мяне, калі я буду ўвесь час як флюгер прыстасоўвацца да грамадскіх нормаў, якія невядома хто задае з невядома якімі мэтамі невядома адкуль?»

Разам з тым ён прызнаў, што цяпер не хацеў бы паўтараць падобны досвед і не стаў бы раіць яго іншым.

«Але такое бывае ў жыцці. Было, ну і няхай».

Дзядок заўважыў, што грамадскія нормы дайшлі да таго, што сёння многія лічаць прымальным залезці пад коўдру да публічных асоб.

«Я гэтых сацыяльных нормаў ніколі не прыму. І нікому не даю такога права. Калі хтосьці лічыць, што я здзейсніў злачынства, калі ласка, пішыце на мяне заяву. А ў адваротных выпадках — займайцеся сваім прыватным жыццём».

Паводле Дзядка, многія чакаюць ад яго падрабязнага адказу на ўсе абвінавачанні, а сябры, якія ведаюць, што было насамрэч, заклікаюць публічна расказаць сваю версію гісторыі.

Аднак рабіць гэтага ён не хоча. Дзядок сцвярджае, што для гэтага яму давялося б расказваць пра былую партнёрку.

«Я так выхаваны — на жаль ці на шчасце, — што не магу і не буду пра сваю былую жанчыну казаць кепска на публіку. Якая б яна ні была, колькі б яна зла мне ні прынесла, калісьці я яе кахаў».

Каментары58

  • Псыхалягінька
    07.06.2026
    Дапамагаю апастэрыёрна адклікаць згоду
  • Янаў Тэлегам Канал
    07.06.2026
    Закінуты, апошнідопіс на ейныя народзіны - колькі месяцаў таму.
    Пад тым допісам рэґулярна зьяўляюцца занепакоеныя пытаньні пра Янаў лёс, на якія незразумелыя асобы запэўняюць, што прычынаў непакоіцца няма,
  • Twin
    07.06.2026
    Ну і што? Знайшлі да чаго чапляцца. Хлопец з дзяўчынай кахалі адзін аднаго, гэта цудоўна

Цяпер чытаюць

«Ні тады, ні сёння я не лічу, што зрабіў штосьці кепскае». Дзядок шчыра расказаў пра былыя адносіны з 16‑гадовай дзяўчынай58

«Ні тады, ні сёння я не лічу, што зрабіў штосьці кепскае». Дзядок шчыра расказаў пра былыя адносіны з 16‑гадовай дзяўчынай

Усе навіны →
Усе навіны

Дэлегатцы КР Аляксандры Мамаевай вынеслі вотум недаверу ў яе ж фракцыі16

Вольга Такарчук выказалася пра Ціханоўскага: «Ён знік, таму што тут абасраўся. І трэба было неяк ратаваць сітуацыю»56

Мінскі каршэрынг прапанаваў легендарную «капейку»5

Зяленскі назваў масіраваную атаку на Пецярбург адказам на адмову завяршыць канфлікт паміж Расіяй і Украінай2

На вайне ва Украіне паранілі палітыка, экс-дэпутата Алега Цягнібока

Беларускамоўнага шматдзетнага бацьку з Мінска судзілі па палітычнай крыміналцы4

У Гомелі беларуса асудзілі, імаверна, па новай справе «рэйкавых партызанаў»

Скандал у полацкай школе: маці сцвярджае, што яе сына збілі на трэніроўцы па дзюдо — так хлопца «выхоўваў» трэнер24

На Камароўцы з'явілася першая беларуская маладая бульба4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Ні тады, ні сёння я не лічу, што зрабіў штосьці кепскае». Дзядок шчыра расказаў пра былыя адносіны з 16‑гадовай дзяўчынай58

«Ні тады, ні сёння я не лічу, што зрабіў штосьці кепскае». Дзядок шчыра расказаў пра былыя адносіны з 16‑гадовай дзяўчынай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць