Ежа1212

Як выбраць салодкія трускалкі з аднаго погляду: просты спосаб

Спецыялісты Мінскага гарадскога цэнтра гігіены і эпідэміялогіі падзяліліся простымі лайфхакамі, якія дапамогуць знайсці самыя спакушальныя і духмяныя ягады на прылаўку.

Фота: vecteezy.com

Галоўны сакрэт у чашалісціках. Калі лісцікі шчыльна прылягаюць да ягад — яны, хутчэй за ўсё, будуць кіславатыя.

Калі лісцікі злёгку адагнутыя — перад вамі спелыя салодкія ягады.

Акрамя гэтага, эксперты раяць выбіраць сухія ягады ярка-чырвонага колеру з зялёнымі і мясістымі чашалісцікамі.

Перад пакупкай таксама панюхайце трускалкі. Яны павінны мець яркі, насычаны сунічны водар.

Калі паху няма, гэта значыць, што яны даспявалі ў дарозе.

Трускалкі хутка псуюцца, таму купляйце столькі, колькі зможаце з'есці за адзін-два дні. Лішкі можна смела замарожваць — ягады выдатна захоўваюць вітаміны.

Санітарныя дактары таксама настойліва напамінаюць: ні ў якім разе не каштуйце нямытыя ягады з прылаўка.

Каментары12

  • 2
    07.06.2026
    І не суньце свой нос.
  • Фэрапонт
    07.06.2026
    Па 5 рублёу́ нават не прыглядайся , купляй , даражэйшыя ігнаруй , няхай самі у сябе купляюць
  • Сцяпан
    07.06.2026
    "Трускалкі" - гэта ўвогуле на якой мове?

Цяпер чытаюць

Таксістка з Таджыкістана насмерць збіла беларуску ў Польшчы — і спакойна пакінула краіну24

Таксістка з Таджыкістана насмерць збіла беларуску ў Польшчы — і спакойна пакінула краіну

Усе навіны →
Усе навіны

Навукоўцы хочуць уключыць тэрыторыю былога Кахоўскага вадасховішча ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА

«Яна змяніла маё жыццё». Маляваныч сустрэў каханне — гэта беларуская мастачка7

«Паліць нафтаперапрацоўчыя заводы». Кіт Келаг параіў, што трэба рабіць Украіне пасля папярэджанняў Трампа10

Расія атакавала Кіеў балістыкай. Пра яе набліжэнне нават не папярэдзілі1

«Лукашэнку нельга назваць нават малодшым партнёрам Пуціна». Кіт Келаг расказаў пра ролю Лукашэнкі ў перамовах ЗША і Расіі21

У Барысаве дзяцел заняўся дызайнам фасадаў і не дае жыхарам зранку спаць1

У Францыі хакеры ўзламалі халадзільнікі ў сотнях супермаркетаў. Замест мінусавой тэмпературы яны сталі даваць плюсавую5

«Так званая постпенітэнцыярная адаптацыя». Дэпартаваны палітвязень Кірыла Пазняк апублікаваў сваё ФОТА з дочкамі1

У Германіі затрымалі падазраваных у падпале станцыі Starlink у Польшчы. Яны іншаземцы2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Таксістка з Таджыкістана насмерць збіла беларуску ў Польшчы — і спакойна пакінула краіну24

Таксістка з Таджыкістана насмерць збіла беларуску ў Польшчы — і спакойна пакінула краіну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць