На целе знайшлі сляды ад больш як 50 удараў.
Трагедыя адбылася 6 чэрвеня. Гаспадыня дома, вярнуўшыся з працы, знайшла свайго мужа мёртвым на ложку. Следчай групе, што прыехала, жанчына заявіла, што яе муж у апошні час часта падаў з ровара. Яна выказала здагадку, што гэтым разам чарговае падзенне аказалася занадта няўдалым, і мужчына памёр ад атрыманых траўм.
Версію цалкам абвергла ўскрыццё. На целе загінулага налічылі больш за 50 пашкоджанняў, большасць з якіх адносіліся да катэгорыі цяжкіх.
Як высветліла следства, 6 чэрвеня паміж бацькам і сынам узнік канфлікт. Падчас сваркі маладзейшы мужчына схапіў металічны лом і пачаў метадычна збіваць ім свайго бацьку. Толькі па галаве ахвяры было нанесена не менш за 10 удараў, астатнія прыйшліся на іншыя часткі цела.
Пасля жорсткага збіцця бацька здолеў дайсці да ложка, дзе праз кароткі час памёр ад атрыманых раненняў.
Сына раней ужо судзілі за збіццё блізкіх сваякоў.
Каментары