Баптысцкую верніцу з Брэста Наталлю Бандарук аштрафавалі на 225 рублёў
«Мяне вызвалілі, аштрафавалі на пяць базавых велічынь (225 рублёў). Пісаць звароты не трэба», — напісала яна.

Учора паведамлялася, што 23‑гадовую хрысціянку-баптыстку Наталлю Бандарук затрымалі і абвінавачвалі ў правядзенні «нелегальнага мітынгу» за тое, што на Вялікадзень 12 красавіка яна разам з сябрамі размаўляла на вуліцы з мінакамі пра рэлігійнае свята і паказвала адпаведныя карціны.
Тады міліцыя спакойна прайшла міма і не мела ніякіх прэтэнзій да вернікаў. Аднак праз два месяцы пасля публікацыі фотаздымка ў інстаграме Наталлю выклікалі на допыт. Наталля Бандарук з’яўляецца сястрой былога палітвязня Данііла Бандарука.
Каментары