Аўто22

У Расіі прыпынілі продаж самага папулярнага красовера «Белджы»

СЗАТ «Белджы» прыпыніла пастаўкі ў Расію кросаўераў Belgee X50. Як піша ТАСС са спасылкай на прэс-службу беларускага вытворцы, кампанія, магчыма, наогул спыніць яго вытворчасць і засяродзіцца на выпуску абноўленай версіі.

Фота: Office Life

На гэты момант продажы мадэлі Belgee X50 у Расіі сапраўды прыпынены. «Нядаўна мы запусцілі навінку Belgee X50+ і зараз робім акцэнт на гэтым красоверы», — пракаментавалі на прадпрыемстве.

У красавіку ў беларускіх аўтацэнтрах пачаліся продажы абноўленага красовера Belgee X50+. Яго галоўныя адрозненні ад базавай мадэлі — 1,5‑літровы чатырохцыліндравы рухавік магутнасцю 174 к. с. і сяміступенчатая АКПП, піша Office Life.

У кампаніі адзначаюць, што дзякуючы выкарыстанню высокаўстойлівай сталі (да 66% у канструкцыі кузава) таксама была ўзмоцнена пасіўная бяспека. Кошт навінкі (прынамсі ў Беларусі) застаўся на ўзроўні X50.

У Расіі Belgee X50 быў адной з самых папулярных мадэляў. Напрыклад, на пачатку года беларускі красовер стаў самым прадаваным аўтамабілем у Маскве. За студзень і люты яго продажы ў сталіцы Расіі выраслі на 23% у параўнанні з мінулым годам і склалі 1226 аўтамабіляў.

Каментары2

  • Ёсік
    12.06.2026
    Адныя пішуць - прэч зь Беларусі, шмат хто набыў, і асабліва не пакутуе, Джылі нармалёвыя самаходы. Дык што рабіць беларусу, калі прыгнаць з Амерыкі ці Еўропы каштуе дурных грошай. Электрычак кітайскіх усё больш і больш. Каму верыць і як далей жыць, калі самаход неабходны?
  • Найперш не галасі!
    12.06.2026
    Які неабходны, такі і купі, сп. Ёсік.
    Адна рэч ездзіць цераз дарогу па хлеб, іншая рэч перці да акіяну або пры хаце цёгаць гной ды ўраджай.
    Сёння самаход не перадаецца ў спадчыну, як калісьці савецкі жыгуль або ЗАЗ. Жыццё мяняецца хутка.

Цяпер чытаюць

Усе навіны →
Усе навіны

Расіяне масава атакавалі Запарожжа ракетамі і КАБамі — 6 чалавек загінулі, 19 параненыя

Як Трамп аднойчы тайна пакінуў Турцыю1

У Львове беларус сікаў з акна другога паверха. Яго аштрафавалі на 1 еўра12

Швецыя: Беларусам-эмігрантам больш не трэба ехаць у Беларусь па новы пашпарт20

У Беларусі сталі сустракаць рэдкіх камароў. Чым яны небяспечныя?4

Трое беларускіх маладзёнаў паехалі ў Маскву па хуткія грошы. Цяпер іх будуць судзіць1

Турыстычны комплекс у Лепельскім раёне выставіў цану для беларусаў амаль удвая большую, чым для расіян. Беларусы абурыліся1

Стваральнікі Patriot баяцца, што Кіеў можа ўдасканаліць іх ракеты6

У Калумбіі адбыўся моцны землятрус, ужо дзясяткі загінулых

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памёр Аляксандр Мілінкевіч28

Памёр Аляксандр Мілінкевіч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць