У памежных з Беларуссю раёнах Валынскай вобласці Украіны плануюць усталяваць антыдронавыя сеткі ўздоўж асобных участкаў дарог. Такое рашэнне было агучана пасля працоўнай сустрэчы ў Шацкай пасялковай радзе з удзелам выканаўцы абавязкаў кіраўніка Валынскай абласной вайсковай адміністрацыі Рамана Раманюка.

Асноўная ўвага падчас сустрэчы была нададзена пытанням бяспекі на беларуска-ўкраінскай мяжы. Паводле слоў Раманюка, рызыкі з боку суседняй краіны застаюцца, таму вобласць працягвае падрыхтоўку да розных магчымых пагроз.
Ён адзначыў, што ўмацаванне абарончых рубяжоў на Валыні пачалося яшчэ да пачатку поўнамаштабнага ўварвання. У рэгіёне былі створаныя інжынерныя загароды і ўзмоцнены абарончыя пазіцыі.
Адной з новых мер стане мантаж супрацьдронавых сетак на некаторых дарожных участках, у тым ліку ў межах Шацкай тэрытарыяльнай грамады. Па словах прадстаўнікоў улады, праца па ўмацаванні бяспекі памежных тэрыторый будзе працягвацца.
Каментары
Як ж..урналістка ні спрабавала ...разьдмуць " тэму" ніііі чего ні атрымалась)))