Здарэнні33

На «Беларуськаліі» загінуў 34‑гадовы Аляксей. Трагедыю замаўчалі

Гібель Аляксея Чарапка — гэта ўжо другая смерць на прадпрыемстве за апошнія дні.

11 чэрвеня стала вядома, што на «Беларуськаліі» загінуў рабочы, а яшчэ двое атрымалі траўмы. 50‑гадовы рабочы атрымаў смяротныя траўмы праз разбурэнне дзвярной жалезабетоннай перамычкі (гарызонт мінус 620 м) на рудніку №3.

Як стала вядома «Нашай Ніве», гэта не апошняя трагедыя на прадпрыемстве за тыдзень — загінуў яшчэ адзін супрацоўнік прадпрыемства, Аляксей Чарапок.

Аляксей Чарапок. Фота з яго старонкі ва «УКантакце»

34‑гадовы мужчына загінуў падчас выканання сваіх працоўных абавязкаў — Аляксей працаваў на бярозаўскім рудніку «Беларуськалія», на падземным участку ўнутрышахтавага транспарту. Падчас выгрузкі ролікаў для канвеераў яго задавіў пагрузчык.

Загінулы быў спартсменам — у Салігорску ён гуляў у міні-футбол, а таксама выступаў у складзе каманды «Арэса» з Любані і бегаў паўмарафоны.

Яго аднаклубнікі напісалі, што Аляксей «быў не проста таленавітым футбалістам, але і светлым чалавекам, адданым таварышам на полі і ў жыцці».

«Яго сыход — незаменная страта для ўсяго нашага калектыву. Ён назаўжды застанецца ў нашай памяці як ваяр, які біўся за колеры клуба да апошняй секунды».

Фота: інстаграм @fc_aresa

Таксама мужчына быў фанатам рыбацтва.

Аляксей Чарапок на рыбалцы. Фота з яго старонкі ва «УКантакце»

Вядома, што ў Аляксея засталася маленькая дачка.

Каментары3

  • Загінуў праз лукашызм
    18.06.2026
    [Рэд. выдалена]
  • Спадар
    19.06.2026
    Ці першы? Ці апошні? Усяк бывае, але парушэнні тэхнікі бяспекі прыводзяць да аднаго-смерць. І тыя " у кабінетах" даюць справаздачы пра выдатныя вынікі, а вы " рабы" працягвайце паміраць.
  • Пэвэркэтэ
    19.06.2026
    Начальства ставіць планы і задачы так, што без парушэнняў іх не выканаеш. Тэбэшнікі цудоўна пра ўсё ведаюць, але у іх праца рэгулярна дробна шакаліць, а не спыніць парушэнні, бо тады ўстане ракам прамысловасць, бо сістэма тут калька ад агульнай сістэмы па Беларусі - максімальна калхозная і неэфектыўная. Раней быў хаця б незалежны прафсаюз, а зараз ручны прафсаюх хімікаў, тыя нават папісаць па камандзе ходзяць.

Цяпер чытаюць

Да найбуйнейшай сеткі аўтахаусаў Butikavto прыйшоў ДФР. Уласнік затрыманы3

Да найбуйнейшай сеткі аўтахаусаў Butikavto прыйшоў ДФР. Уласнік затрыманы

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт39

У Салігорску частка жыхароў ужо два тыдні жыве без гарачай вады4

17‑гадовага беларуса затрымалі за стварэнне вядомага віруса-траяна Mamont1

Супербабуляй Беларусі стала жыхарка Скідзеля. Пасля перамогі яна звярнулася да залы па-беларуску: «Будзе жыць вечна!»11

Трайное забойства ў Столінскім раёне — 33‑гадовы вясковец забіў двух сабутыльнікаў і іх маці5

Польшча лічыць блогера Леаніда Мышленніка пагрозай для бяспекі дзяржавы і збіраецца пазбавіць абароны33

Дзве жанчыны танчылі ў Гомелі проста пасярод дарогі2

Памёр Кастусь «Кузя» Іваноў2

Мастак арганізаваў у Мінску бясплатную сталовую, якая існуе ўжо амаль 30 гадоў3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Да найбуйнейшай сеткі аўтахаусаў Butikavto прыйшоў ДФР. Уласнік затрыманы3

Да найбуйнейшай сеткі аўтахаусаў Butikavto прыйшоў ДФР. Уласнік затрыманы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць