Грамадства

У Беларусі ёсць гарадскі пасёлак, дзе за год не было ніводнага вяселля

У Беларусі на 10 шлюбаў прыпадае па 7 разводаў. Аднак у некаторых рэгіёнах разводзяцца значна часцей. А ёсць і такія, дзе за ўвесь год не ўзята ніводнага шлюбу, заўважыла выданне Thinktanks.pro.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Наша Ніва»

Статыстычныя казусы назіраюцца ў маланаселеных рэгіёнах.

Напрыклад, у гарадскім пасёлку Багушэўск Сенненскага раёна, паводле даных Белстата, у 2025 годзе быў заключаны ўсяго адзін шлюб і аформлена 7 разводаў. А ў гарадскім пасёлку Юрацішкі Іўеўскага раёна — ніводнага шлюбу пры чатырох разводах.

Прычым такая сумная статыстыка — зусім не рэдкасць для сучаснай Беларусі: разводы пераважалі над шлюбамі ў 2025 годзе ў 35 раёнах і гарадах краіны.

Існуюць супрацьлеглыя «жарты статыстыкі» — у гарадскім пасёлку Крывічы Мядзельскага раёна быў зарэгістраваны адзін шлюб і ніводнага разводу. Хоць такія выпадкі рэдкія.

Лідарам «шлюбнасці» з’яўляецца горад Тураў — тут за год было зарэгістравана 12 шлюбаў і ўсяго 4 разводы.

Сярод буйных гарадоў самую спрыяльную статыстыку дэманструе Мінск — тут у 2025 годзе было ўзята 13,65 тысячы шлюбаў, а разводы займаюць крыху больш за палову гэтай колькасці — 7,7 тысячы. Горш за ўсё — у Гродне: 2,15 тысячы шлюбаў і 1,5 тысячы разводаў.

Аднак варта звярнуць увагу, што спрыяльную карціну сталіцы псуюць навакольныя мясцовасці — так, у Мінскім раёне, гэта значыць у вёсках і гарадках, размешчаных за Мінскай кальцавой дарогай, разводы пераважаюць над шлюбамі. А ўся Мінская вобласць з’яўляецца рэгіёнам-лідарам па разводах — тут на 10 шлюбаў прыпадае па 7,8 разводаў.

Найменш у гэтым плане праблемным рэгіёнам (хоць толькі адносна) з’яўляецца Брэсцкая вобласць, дзе адбываецца 6,7 разводаў на 10 шлюбаў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Лукашэнка: Пры цяперашнім цячэнні вайны Беларусь з Расіяй не змаглі б абараніць беларускай мяжы ад Украіны16

Лукашэнка: Пры цяперашнім цячэнні вайны Беларусь з Расіяй не змаглі б абараніць беларускай мяжы ад Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

Максім Знак рэанімаваў свой тэлеграм-канал

У Мазыры матацыкліст на хуткасці збіў 25‑гадовую маці, якая ішла з каляскай па пешаходным пераходзе8

Севярынец расказаў, як улетку 2020 года на Акрэсціна супрацоўнікі ізалятара перадавалі яму сала і ваду2

Трох палякаў з прымежжа асудзілі за кантрабанду беларускіх цыгарэт. Аднаму турму, астатнім — штрафы

«Хутка». Джон Коўл адказаў на пытанне, калі прыедзе ў Мінск3

Пуцін звольніў галоўнага захавальніка крамлёўскіх таямніц. Ён нарадзіўся ў Асіповічах19

Падчас паўторнага ўдару расіян па Харкаве загінулі пяцёра ратавальнікаў4

Беларускі выкладчык гандляваў адзнакамі ў расійскім авіяцыйным каледжы. Пяцёрка — 75 беларускіх рублёў4

Мінчук напаў у вагоне метро на хлопца, які прасіў пакінуць яго дзяўчыну ў спакоі9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка: Пры цяперашнім цячэнні вайны Беларусь з Расіяй не змаглі б абараніць беларускай мяжы ад Украіны16

Лукашэнка: Пры цяперашнім цячэнні вайны Беларусь з Расіяй не змаглі б абараніць беларускай мяжы ад Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць