Свет1111

Нямецкі генерал расказаў, куды НАТА будзе найперш біць па Расіі ў выпадку канфлікту

Камандуючы Вайскова-паветранымі сіламі Германіі Хольгер Нойман у інтэрв’ю брытанскай газеце The Telegraph заявіў, што ў выпадку ўзброенага канфлікту паміж НАТА і Расіяй альянс можа нанесці ўдары па шэрагу стратэгічных аб’ектаў на тэрыторыі Расіі.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Hesham Elsherif/Getty Images

Сярод магчымых цэляў нямецкі міністр назваў Калінінградскую вобласць, Кольскі паўвостраў, Санкт-Пецярбург і акваторыю Чорнага мора, дзе знаходзяцца базы Чарнаморскага флоту Расіі.

Па словах генерала, НАТА будзе абараняць кожную дзяржаву — члена альянсу без выключэння. Ён адзначыў, што магчымы напад на Эстонію атрымаў бы такі ж самы адказ, як і атака на Вялікабрытанію, бо ў межах блока няма падзелу на больш ці менш важныя зоны бяспекі.

Нойман таксама заявіў, што нямецкія Вайскова-паветраныя сілы працягваюць паскораную мадэрнізацыю і, паводле яго слоў, гатовыя да выканання баявых задач у выпадку атрымання адпаведнага загаду.

Выказванні нямецкага генерала ўспрымаюцца назіральнікамі як адлюстраванне больш жорсткай палітыкі Германіі ў сферы абароны і пераўзбраення пасля пачатку вайны Расіі супраць Украіны. Кіраўніцтва Германіі заяўляе пра намер узмацніць сваё войска і павялічыць яго магчымасці ў межах НАТА.

Каментары11

  • Жвір
    15.06.2026
    Калі ў NATO пачалі дазваляць сабе такія заявы, дык трэба меркаваць, што там адбыліся пэўныя зрухі ў сьвядомасьці. Лічыў і лічу, што на пэўным этапе NATO падтрымае Ўкраіну.
  • Гражданин РБ
    15.06.2026
    Отец Засандалий, Хорошо, что Россия - это азиатское государство и поэтому 800 метровая волна над Европой ее не затронет. А вот РБ может пострадать :(
  • Леперд и ржавый Челенджер
    15.06.2026
    Вы уже повоевали своими сверхтехнологичными танками. Координаты всех заводов Рейнметалл с точностью до метра - на карандаше. После пары фейерверков в радиусе 50 км местные вас сами на вилы подымут.

Цяпер чытаюць

«Пакінулі на некалькі гадзін аднаго на вакзале». Мужчына памёр пасля падзення з вышыні на працы2

«Пакінулі на некалькі гадзін аднаго на вакзале». Мужчына памёр пасля падзення з вышыні на працы

Усе навіны →
Усе навіны

Аўстраліец пайшоў парыбачыць пасля трэніроўкі і выцягнуў сапраўдную «залатую рыбку»3

Швецыя ўводзіць памежны кантроль на межах з краінамі Еўрасаюза4

І другі нацыянальны акадэмічны тэатр, Коласаўскі, абсадзілі рэжысёрам з Масквы17

Ад імя Офіса Святланы Ціханоўскай рассылаюць фэйкавыя паведамленні1

Кучынскі — Касцюговай: Хачу папрасіць цябе не перапісваць гісторыю22

«Жывы». Мелстрой з’явіўся ў інстаграме пасля паведамленняў пра магчымае затрыманне і смерць2

Арт-менеджара Алега Ларычава судзяць за прыналежнасць да «Вейшнорыі»1

У Depo ля Плошчы Перамогі пачалі прадаваць кватэры ў доме на пешаходнай вуліцы. Адна з іх каштуе амаль $1 мільён2

У Беларусі выбралі расліну наступнага года5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Пакінулі на некалькі гадзін аднаго на вакзале». Мужчына памёр пасля падзення з вышыні на працы2

«Пакінулі на некалькі гадзін аднаго на вакзале». Мужчына памёр пасля падзення з вышыні на працы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць