Свет11

У Вялікабрытаніі забароняць сацсеткі для дзяцей да 16 гадоў

У Вялікабрытаніі плануюць забараніць карыстанне сацыяльнымі сеткамі для дзяцей да 16 гадоў. Пра гэта абвясціў прэм’ер-міністр краіны Кір Стармер. Новыя абмежаванні могуць уступіць у сілу ўжо наступнай вясной, паведамляе The Guardian.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Наша Ніва»

Паводле палажэнняў новага закона, падлеткам маладзейшым за 16 гадоў забароняць спампоўваць і выкарыстоўваць асноўныя сацыяльныя платформы, у тым ліку Facebook, Instagram, YouTube, Snapchat, TikTok і X. Таксама будуць уведзеныя дадатковыя абмежаванні для анлайн-гульняў — напрыклад, забарона на камунікацыю з незнаёмымі людзьмі, а для асоб да 18 гадоў будзе забаронена карыстанне чат-ботамі, якія імітуюць рамантычныя або сэксуальныя адносіны.

Кампаніі Meta, YouTube і Snapchat раскрытыкавалі ініцыятыву. Яны сцвярджаюць, што поўная забарона можа адштурхнуць падлеткаў ад больш бяспечных і кантраляваных сэрвісаў і прымусіць іх перайсці на менш надзейныя і нерэгуляваныя пляцоўкі.

Кір Стармер заявіў, што сацыяльныя сеткі могуць негатыўна ўплываць на псіхічнае здароўе дзяцей, спрыяць здзекам і інтэрнэт-цкаванню. Пры гэтым ён падкрэсліў, што ўрад не выступае супраць тэхналогій і штучнага інтэлекту, але лічыць абарону дзяцей галоўным прыярытэтам.

Паводле слоў брытанскага прэм’ера, нават калі частка падлеткаў знойдзе спосабы абысці забарону, гэта не азначае, што ад яе трэба адмовіцца. Ён параўнаў сітуацыю з забаронай продажу алкаголю непаўналетнім: парушэнні правілаў не адмяняюць неабходнасць саміх правіл.

Ініцыятыву падтрымалі многія бацькі і грамадскія актывісты, у тым ліку сем’і, якія лічаць, што сацыяльныя сеткі адыгралі ролю ў трагедыях з іх дзецьмі. Урад Вялікабрытаніі паведаміў, што каля дзевяці з дзесяці бацькоў, якія ўдзельнічалі ў грамадскім абмеркаванні, падтрымалі ўстанаўленне мінімальнага ўзросту ў 16 гадоў для доступу да такіх сэрвісаў.

Каментары1

  • Бяспека
    15.06.2026
    Ну ўсе, цяпер дзеці ў бяспецы! Праўда, на вуліцы час ад часу могуць адрэзаць галаву, але гэта вядома дробязі, галоўная праблема канешне ж інтэрнэт)

Цяпер чытаюць

Выкладчыцы вакалу з Бабруйска далі 14 гадоў у Расіі за сэксуальны гвалт над дзяўчынкамі3

Выкладчыцы вакалу з Бабруйска далі 14 гадоў у Расіі за сэксуальны гвалт над дзяўчынкамі

Усе навіны →
Усе навіны

Завадчанін з Гомеля стаў зоркай тыктоку дзякуючы распакоўцы ссабоек, якія яму збірае на працу жонка10

Мінскія ўлады ўжо абмяркоўваюць ідэю Лукашэнкі запусціць трамваі ў метро14

Людзі спяшаюцца перабрацца з Расіі ў Эстонію1

Выйдзе працяг «Адзін дома» з Макалеем Калкіным

Мінчане купілі пустуючую хату за 2300 рублёў і вяртаюць яе да жыцця5

Чаму ўсё новае цяпер выглядае крыху вінтажным1

У Мінску прадаюць чарэшні па касмічнай цане1

Вадзім Галыгін: Я крыху стаміўся ад гумару. Хочацца паспрабаваць нешта іншае8

У Мексіцы затрымалі аднаго з найбольш шуканых наркабаронаў — за інфармацыю пра яго абяцалі $5 млн

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Выкладчыцы вакалу з Бабруйска далі 14 гадоў у Расіі за сэксуальны гвалт над дзяўчынкамі3

Выкладчыцы вакалу з Бабруйска далі 14 гадоў у Расіі за сэксуальны гвалт над дзяўчынкамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць