Грамадства77

Чалавек, якога абвінавачвалі ў забойствах, займаўся з дзецьмі ў летніку ў Віцебскай вобласці

Дзмітрый Паўлічэнка, вядомы як камандзір лукашэнкаўскіх «эскадронаў смерці» яшчэ 1990‑х гадоў, праводзіў «практыкум» са зброяй у дзіцячым летніку «Бароўка» ў Лепельскім раёне, заўважыла «Віцебская вясна».

Былы стваральнік і першы камандзір Спецыяльнага атрада хуткага рэагавання, вядомы ўдзелам у стварэнні і кіраванні «эскадронамі смерці», навучаў дзяцей асновам рукапашнага бою і карыстання зброяй, удзельнічаў у занятках па медычнай і агнявой падрыхтоўцы. Мерапрыемства назвалі «семінарам-практыкумам». 

Кіраўніка таемнага фармавання, якое ў 1990‑х гадах забівала апанентаў Аляксандра Лукашэнкі, ужо традыцыйна запрасілі выступіць у дзіцячым летніку разам з дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Віктарам Азаронкам, дзядзькам вядомага прапагандыста Рыгора Азаронка. 

Апрача трэніровак, якія праводзілі байцы спецназа, дзецям шмат расказвалі пра патрыятызм і ягоную асноўную, паводле дэпутата, складовую частку — неабходнасць авалодвання вайсковымі навыкамі, каб выступіць на абарону сваёй дзяржавы.

Каментары7

  • Ggf
    17.06.2026
    Расейскія "героі сва": крымінальнікі, забойцы, гвалтаўнікі і педафілы (куміры лукашэнаўскіх карнікаў) так сама маюць допуск да беларускіх дзяцей.
  • ?
    17.06.2026
    А побач з пузам і цыцкамі 3-га памера сынок?
  • на першае фота гляджу...
    17.06.2026
    злева на фота - гэта ён?
    нездарма ж ка-жуць, што з гадамі ўся сутнасць чалавека (або пачвары) асабліва праяўляецца на ягоным твары

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі18

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска ўдзельнічае ў польскім шоу на выжыванне — і рыхтуецца да шлюбу з сынам вядомай польскай спявачкі13

Кватэра ў Depo стала самай дарагой у кастрычніку. Метр ацанілі ў 8300 даляраў

Чарняўская пра «Быхаўскую мадонну»: Большасць талентаў — у падполлі або эміграцыі. Значыць, выбірай з таго, што даюць4

Украінскія дроны другі раз з пачатку восені атакавалі найбуйнейшы порт Расіі на Балтыйскім моры3

Бацька Меган Маркл пераведзены ў турму пасля таго, як зрэзаў электронны бранзалет

Удзельнічалі ў паўстаннях, былі экзатычнымі слугамі і нават ратавалі магнатаў ад даўгоў. Кім былі афрыканцы ў ВКЛ і Рэчы Паспалітай?23

Больш за 200 мільёнаў чалавек у свеце жывуць на тэрыторыях, за якія змагаюцца банды і паўстанцы3

Клізма з кока-колы дапамагла там, дзе не спрацавалі слабільныя. Як гэта магчыма?7

Каб адслужыць нядзельную каталіцкую імшу ў Баранавічах, давялося ехаць самому біскупу. Больш не было каму9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі18

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць