Здарэнні

Жыхар Гомеля напаў на міліцыянера па дарозе ў РАУС

Звычайнае затрыманне за п’янку на вуліцы скончылася для гамельчука тэрмінам за напад на міліцыянта, піша «Белка».

Два сябры выпівалі каля дома. Абураныя жыхары патэлефанавалі ў міліцыю, і на месца выехаў нарад. Мужчын, якія былі ўжо добра п’яныя, затрымалі.

Падчас пасадкі ў службовы аўтамабіль адзін з затрыманых паспрабаваў ударыць міліцыянера нагой, але той ухіліўся. А ўжо на ганку Навабеліцкага РАУС, куды яго даставілі, ён падставіў падножку супрацоўніку міліцыі, ад чаго той упаў і пашкодзіў калена.

Суд Навабеліцкага раёна прызнаў мужчыну вінаватым у гвалце і пагрозе гвалтам у дачыненні да супрацоўнікаў праваахоўных органаў. Ён асуджаны да двух з паловай гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Таксама ён павінен выплаціць супрацоўніку, які ўпаў на ганку, кампенсацыю маральнай шкоды ў памеры 300 рублёў, паведаміла памочнік пракурора горада Гомеля Яўгенія Маркавец.

Таксама за знаходжанне ў грамадскім месцы ў стане ап’янення, а таксама за абразы на адрас міліцыянераў мужчына апынуўся ў ізалятары на восем сутак і быў аштрафаваны на 20 базавых велічынь.

Каментары

Цяпер чытаюць

Улады Кубы пачынаюць перабудову: 176 зменаў у эканамічнай сістэме6

Улады Кубы пачынаюць перабудову: 176 зменаў у эканамічнай сістэме

Усе навіны →
Усе навіны

Рэшткі старадаўняга будынка і артэфакты XVII стагоддзя знайшлі ў цэнтры Пінска камунальнікі

Памёр гісторык Карла Гінзбург, які пісаў пра жыццё тых, каго звыклі не заўважаць

Сваімі ж рукамі. Крышку рэзервуара Маскоўскага НПЗ магла падарваць расійская ракета СПА14

Стан пацярпелага ў Бранскай вобласці дзіцяці застаецца цяжкім: ён падключаны да ШВЛ, дактары рыхтуюцца да аперацыі

У Францыі затрымалі беларуса за шпіянаж і спробу падпалу завода, які вырабляе баявыя дроны1

Расіяне на матацыклах спрабавалі ўзяць штурмам Малую Такмачку. Здагадайцеся, чым скончылася12

Самкі птушак здраджваюць партнёрам, каб спарвацца з больш разумнымі самцамі9

На МКАД-2 у аварыі загінуў 29‑гадовы хлопец

ЗША знялі марскую блакаду Ірана

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Улады Кубы пачынаюць перабудову: 176 зменаў у эканамічнай сістэме6

Улады Кубы пачынаюць перабудову: 176 зменаў у эканамічнай сістэме

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць