Грамадства55

Знакаміты зубр каля трасы M1 нарэшце пачаў «дыхаць»

Знакаміты зубр каля трасы М1 у Брэсцкай вобласці ператварыўся з простага прыдарожнага помніка ў сучасную турыстычную славутасць. Пасля маштабнай мадэрнізацыі скульптура атрымала інтэрактыўныя эфекты і нават уласны сайт.

Фота: npr.by

Абнаўленне пачалося некалькі гадоў таму. У 2022 годзе вырашылі не проста адрамантаваць помнік, а зрабіць яго больш рэалістычным. Зубру дадалі дэталёва прапрацаваную поўсць, аб'ёмныя рысы галавы і асаблівы эфект «жывога позірку». Цяпер ягоныя вочы могуць міргаць.

Побач са скульптурай упарадкавалі тэрыторыю, зрабілі паркоўку і ўсталявалі кампазіцыю з надпісам «Брэсцкая вобласць». Дзякуючы гэтаму месца стала папулярным пунктам для фотаздымкаў і прыпынкаў падчас падарожжаў.

З 19 чэрвеня 2026 года ў зубра з'явілася яшчэ адна незвычайная асаблівасць — ён пачаў «дыхаць». Унутры скульптуры ўсталявалі спецыяльную сістэму, якая выпускае з ноздраў воблака пары, імітуючы дыханне жывёлы. Вышыня такога «выдыху» дасягае прыкладна 5,5 метра.

Для турыстаў стварылі спецыяльны інтэрнэт-сэрвіс, на якім можна ўбачыць таймер да наступнага «ўдыху» і загадзя спланаваць наведванне, каб назіраць гэтае відовішча. Цікава, што сэрвіс працуе на чатырох мовах — акрамя прагназаваных беларускай, рускай і англійскай ёсць яшчэ і кітайская. 

У будучыні арганізатары таксама плануюць выбраць для зубра афіцыйнае імя. 

Каментары5

  • а,бос,рана я карова
    22.06.2026
    Барадзед, з такой поўсцю хіба яго мухі турбуюць?

    цікава іншае..

    Последний вольноживущий беловежский зубр был застрелен в феврале 1921 года бывшим лесничим Варфоломеем (Бартоломеусом) Шпаковичем. Это произошло в эпоху послевоенной разрухи, когда территория потеряла свой охранный статус, а уникальный лес перешел под вырубку. Сам российский царь в этот момент уже отрекся от престола.
    Царские охоты: В Российской империи Беловежская пуща была излюбленным местом императорских охот. Александр II и Николай II лично добывали здесь сотни животных, а зубры были главным трофеем.
    Годы истребления: После Первой мировой войны популяция, насчитывавшая около 700 особей, была полностью уничтожена голодающими солдатами и браконьерами. Убийство Шпаковичем в 1921 году поставило точку в истории дикой популяции. (ИИ)

    Шпаковіч.. якая беларуская фамілія
  • крем для доения Милка
    22.06.2026
    быў брутальны, стаў папсовы

    неўзабаве мясцовыя расцягнуць яго на металалом, як расцягвалі ў свой час сядзібы магнатаў і касцёлы дамоў сабе на сарай па кірпічыку
  • карова а,бос,рана
    22.06.2026
    вось няблага было б зрабіць таблічку з такім кароткім экскурсам у гісторыю побач з гэтым зубрам для "братоў" з усходу, якія спыняюцца там па дарозе ў Брэскую крэпасць

Цяпер чытаюць

Лукашэнка заклікаў жыхароў Гомельшчыны не хвалявацца з-за ўльтыматуму Зяленскага адносна рэтранслятараў48

Лукашэнка заклікаў жыхароў Гомельшчыны не хвалявацца з-за ўльтыматуму Зяленскага адносна рэтранслятараў

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі зафіксавалі першую сёлета трапічную ноч2

Аргенціна датэрмінова выйшла ў плэй-оф чэмпіянату свету. З пяці яе галоў пяць забіў Месі2

Беларусы ўжо збіраюць чарніцы цэлымі бітонамі3

У Дзяржынску паваленыя ветрам дрэвы пашкодзілі пяць аўтамабіляў

У Чачэрску жанчына атрымала траўмы ў ДТЗ па віне мужа. З яго спагналі грошы за яе лячэнне2

На Паўночных могілках у Мінску адкрылі помнік акадэміку Радзіму Гарэцкаму ФОТАФАКТ6

Беларускі пачалі флэшмоб — посцяць свае фоты ў кароткіх шортах. Прычынай стаў адзін непрыемны каментар20

Месі стаў абсалютным рэкардсменам па колькасці галоў на чэмпіянатах свету3

Частку Еўропы накрыла моцная спёка — аж да 40°C1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка заклікаў жыхароў Гомельшчыны не хвалявацца з-за ўльтыматуму Зяленскага адносна рэтранслятараў48

Лукашэнка заклікаў жыхароў Гомельшчыны не хвалявацца з-за ўльтыматуму Зяленскага адносна рэтранслятараў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць