Эканоміка22

Кіраўнік «Марка» патлумачыў, як санкцыі б'юць па віцебскім абутку

Гендырэктар холдынгу «Марка» і дэпутат Віцебскага аблсавета Павел Мартынаў у праграме «На сувязі дэпутат» паскардзіўся, што прадпрыемству стала цяжэй працаваць з-за санкцый, заўважыў тэлеграм-канал «Витебск, я гуляю!»

Фота ілюстрацыйнае

Паводле слоў бізнэсмена, камплектуючыя цяпер у Віцебск могуць ісці па 3—4 месяцы, таму вытворчасць даводзіцца планаваць моцна загадзя. А для абутковага рынку гэта праблема: мода хуткая, тавар патрэбен «сёння і зараз».

Мартынаў тлумачыць, што запуск новай мадэлі можа расцягнуцца амаль на год: толькі выраб тэхналагічнай матрыцы займае каля шасці месяцаў, плюс дастаўка. За гэты час можна не ўгадаць з модай, спазніцца за канкурэнтамі або выйсці на рынак ужо тады, калі мадэль прыйдзецца прадаваць са зніжкамі і стратамі.

Асобна ён згадаў Італію, дзе сам вучыўся абутковай справе. Раней «Марка» актыўна брала там матэрыялы і камплектуючыя, але цяпер, паводле слоў Мартынава, супраца моцна скарацілася: «працуем мы з Італіяй, але гэта вельмі мала», многія італьянскія партнёры адмаўляюцца працаваць у цяперашніх умовах.

Каментары2

  • Maхс
    22.06.2026
    А что случилось?
  • Эканаміста
    22.06.2026
    Лепей бы ён вучыўся бізнесу ў ЗША. Мо зразумеў бы што ў 21-м стагоддзі на сайце адсутнасць кнопкі 'набыць тавар' гэта нейкі жах. Немагчыма ня толькі купіць з дастаўкай дамоў але і да бліжэйшай крамы Марка. Здавалася б асартымент абутку неблагі каля 2 тыс. але ты павінен ехаць у краму дзе добра калі 300-400 маделяў. Чаму я ў Беларусі не магу набыць абутак беларускага бренда, які мне спадабаўся на сайце? Нейкі савок. Нават калі маеце тавар 'сёння і зараз' вы ня вельмі варушыцесь каб яго хутчэй прадаць, атрымаць грошы і скараціць тавараабарот. Як я зразумеў гандлюе таварам Марка не сама кампанія Марка, а нейкія прадпрымальнікі, прыкарытнікі ці пракладка як з Белазам, якія бяруць яго оптам і ім да сракі што там у Марка з сайтам. А Марка ў сваю чаргу не надта зацікаўлены каб самастойна нешта прадаваць і задаволіць патрэбы спажыўцоў. Санкцыі здымуць, а вось гэты савок застанецца пакуль замест дэпутатаў кіраваць не стануць бізнесоўцы.

18‑гадовы Мікіта з Рэчыцы, які ў першы ж баявы выхад трапіў ва ўкраінскі палон, расказаў, чаго папёрся на вайну30

18‑гадовы Мікіта з Рэчыцы, які ў першы ж баявы выхад трапіў ва ўкраінскі палон, расказаў, чаго папёрся на вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Кір Стармер пайшоў у адстаўку9

У Крыме на ўсё лета забаранілі прымаць групы дзяцей1

Вальфовіч пра атаку дронам аўтобуса з дзецьмі ў Бранскай вобласці: Мэта была сутыкнуць Беларусь з Украінай26

«30 тысяч ужо аддаў за арэнду». Праграміст усё палічыў і ўзяў іпатэку ў Вільні6

У Польшчы знайшлі GPS-перадатчык у вагоне, які ездзіў у Беларусь і Украіну1

Расійскія дроны атакавалі цывільныя судны ў Чорным моры: загінуў марак-егіпцянін2

Узровень небяспекі падвышаны да аранжавага. На Беларусь ідуць залевы, шквальны вецер і град

Севярынец: Апоўначы здалося, што прыйшла смерць4

Можа, вам трэба 12‑пакаёвая кватэра ў Мінску? Маем такі варыянт3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

18‑гадовы Мікіта з Рэчыцы, які ў першы ж баявы выхад трапіў ва ўкраінскі палон, расказаў, чаго папёрся на вайну30

18‑гадовы Мікіта з Рэчыцы, які ў першы ж баявы выхад трапіў ва ўкраінскі палон, расказаў, чаго папёрся на вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць