Грамадства22

У Чачэрску жанчына атрымала траўмы ў ДТЗ па віне мужа. З яго спагналі грошы за яе лячэнне

У Чачэрску суд абавязаў матацыкліста кампенсаваць выдаткі на лячэнне сваёй жонкі, якая атрымала цяжкія траўмы ў ДТЗ па яго віне. Сума спагнання перавышае 19 тысяч рублёў, паведамляе пракуратура Гомельскай вобласці.

Аварыя адбылася летам 2025 года. Мужчына на матацыкле Honda спрабаваў абагнаць аўтацыстэрну ў момант, калі грузавік паварочваў налева. У выніку адбылося сутыкненне.

Жонка кіроўцы, якая знаходзілася на матацыкле ў якасці пасажыркі, атрымала цяжкія цялесныя пашкоджанні, небяспечныя для жыцця. Яна больш за 20 дзён праходзіла лячэнне ў Гомельскай абласной клінічнай бальніцы.

Дзеянні матацыкліста былі кваліфікаваныя як парушэнне правілаў дарожнага руху, якое па неасцярожнасці прывяло да цяжкіх траўмаў. Аднак крымінальную справу спынілі, бо пацярпелая адмовілася пісаць заяву аб прыцягненні мужа да адказнасці.

Нягледзячы на гэта, пракуратура звярнулася ў суд у інтарэсах медыцынскай установы з патрабаваннем спагнаць кошт лячэння. Суд цалкам задаволіў пазоў і пастанавіў спагнаць з мужчыны больш за 19 тысяч рублёў.

Каментары2

  • бо пацярпелая адмовілася пісаць заяву аб
    22.06.2026
    грошы спагналі на карысць дзяржабы?
  • Кнур
    23.06.2026
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале6

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр кароль Нарвегіі Харальд V1

Дзмітрый Шэпелеў змяніў жыццё — хоча вучыць іншых на досведзе сваіх скандалаў4

Генадзь Бураўкін. Як страціўшы пасаду, зберагчы гонар4

Італія мабілізуе армію васьміногаў на барацьбу з блакітнымі крабамі1

Беларуса, які знік у Абхазіі, знайшлі мёртвым8

Брытанскія хірургі правялі першую ў свеце аперацыю па выдаленні пухліны мозгу з дапамогай штучнага інтэлекту

Колькасць загінулых у выніку паводкі ў Непале і Тыбеце набліжаецца да 500, ратавальнікі чакаюць новага ўдару стыхіі

Стэрыльнае асяроддзе сапраўды выклікае ў дзяцей алергіі. Цяпер навукоўцы высветлілі, што дзяцей ад алергіі абараняе3

Паводкай з Непала ў Індыю знесла пяцярых сланоў ВІДЭА

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале6

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць