Свет66

У патрыярха Кірыла з'явіўся новы абаронца ў Еўропе

Балгарыя заявіла, што не падтрымае 21‑шы пакет санкцый Еўрасаюза супраць Расіі, калі з яго не выключаць два імені, паведамляе «Еўрапейская праўда».

Актыўны прыхільнік і натхняльнік захопніцкай вайны патрыярх Маскоўскі Кірыл выпускае голуба міру. Фота: AP Photo/Alexander Zemlianichenko

Прэм'ер-міністр Балгарыі Румен Радзеў заявіў, што ягоная краіна гатовая заблакаваць прыняцце пакета, калі ў санкцыйным спісе застануцца патрыярх Рускай праваслаўнай царквы Кірыл і саўладальнік кампаніі «Лукойл» у Балгарыі Вагіт Алекпераў. Балгарскія ўлады тлумачаць сваю пазіцыю неабходнасцю абароны энергетычных інтарэсаў краіны.

Радзеў адзначыў, што пытанне тычыцца не асобы самога патрыярха, а яго статусу як кіраўніка РПЦ. Таксама ён падкрэсліў, што Балгарыя будзе адстойваць сваю пазіцыю на ўзроўні ЕС.

У папярэднія гады краінай, якая актыўна супраціўлялася ўнясенню ў санкцыйныя спісы актыўнага прахільніка вайны Расіі з Украінай патрыярха Кірыла, была Венгрыя пад кіраўніцтвам шматгадовага прэм'ер-міністра Віктара Орбана. Гэты палітык са сваёй партыяй «Фідэс» разгромна прайграў парламенцкія выбары ў красавіку гэтага года, але тады ж у Балгарыі перамагла прарасійская кааліцыя «Прагрэсіўная Балгарыя», лідар якой, былы прэзідэнт краіны Румен Радзеў, узначаліў новы ўрад. 

Раней паведамлялася, што да абмеркавання санкцыйных ініцыятыў далучаліся і іншыя краіны, у тым ліку Італія, якая таксама выказвала занепакоенасць асобнымі пунктамі пакета.

Новы, 21‑ы пакет санкцый ЕС супраць Расіі плануецца ўзгадніць у бліжэйшы час.

Каментары6

  • drift
    03.07.2026
    Думаю он уже в деменции. Какое отстаивание?
  • Янка
    03.07.2026
    Пабеленая магіла, поўная смуроду, а з якіх часоў РПЦ стала царквой? Гэта проста расейскае міністэрства, пра задачы якога ў знакамітай карыкатуры 1900 года аб структуры піраміды расейскага самадзяржаўя было напісана "Мы морочимъ васъ"
  • бабруйчанін
    03.07.2026
    Толькі загаловак пабачыл ...братушкі баўгарыкі ...магарыкі ...)))))
    Калісці у рамане аб вызваленні Балгарыі Ю Нагібіна памятаю выказванне прыпісанае баўгарыну які пабачыл стаўленне у расійскам войску да зольдат і нават да ахфіцэраў
    Вызваліцылі ??? Спачатку вызваліцесь самі ....
    І сення таксама дарэчы
    Освободітелі Освободітесь сначало самі

Цяпер чытаюць

«А што адбываецца?» Чэргі на беларуска-расійскай мяжы цяпер не толькі на асноўным пераходзе, а нават на глухой дарозе10

«А што адбываецца?» Чэргі на беларуска-расійскай мяжы цяпер не толькі на асноўным пераходзе, а нават на глухой дарозе

Усе навіны →
Усе навіны

Шведская мадэль спарадзіравала паходку Холанда і сабрала 90 мільёнаў праглядаў5

Украіна нанесла ўдар па найбольшым у Расіі Омскім НПЗ, за 2500 км ад фронту11

«З абодвух слоў — два міма». Слуцкая шаўрмячная засмуціла беларусаў памылкамі ў беларускамоўнай рэкламе15

УЕФА рэзка крытыкуе ФІФА за допуск форварда ЗША да гульні на чэмпіянаце свету пасля чырвонай карткі7

«Карацей, жопа!»: праўладная мастачка Святлана Жыгімонт сабралася ў Расію на машыне16

Загінуў былы палітвязень Аляксей Ляўкевіч. Яго вызвалілі тры месяцы таму пасля візіту Коўла3

Мядзведзі ўсё бліжэй да сталіцы: драпежніка заўважылі пад Ратамкай7

Ранкам над Гомельшчынай лятаў дрон5

У Мінску кампанію з 18 чалавек затрымалі на пікніку ў парку18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«А што адбываецца?» Чэргі на беларуска-расійскай мяжы цяпер не толькі на асноўным пераходзе, а нават на глухой дарозе10

«А што адбываецца?» Чэргі на беларуска-расійскай мяжы цяпер не толькі на асноўным пераходзе, а нават на глухой дарозе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць