Ці закрыюць Еўропу для беларусаў? Дарадца Ціханоўскай распавёў, пра што дамовіўся ў Берліне
Дзяніс Кучынскі правёў сустрэчы ў Федэральнай канцылярыі з камандай канцлера Фрыдрыха Мерца, а таксама ў Міністэрстве замежных спраў Германіі.

Планы Еўрасаюза па магчымым узмацненні візавых абмежаванняў не павінны закрануць грамадзян Беларусі. Пра гэта, паводле дарадцы Святланы Ціханоўскай па пытаннях дыпламатыі Дзяніса Кучынскага, яму заявілі падчас працоўных сустрэч у Федэральнай канцылярыі і Міністэрстве замежных спраў Германіі.
Пытанне візавай палітыкі апошнія тыдні зноў апынулася ў цэнтры ўвагі пасля таго, як у Германіі прагучалі прапановы яшчэ больш узмацніць абмежаванні для грамадзян Расіі. У прыватнасці, прадстаўнікі кіроўнага блока ХДС/ХСС выступілі за поўнае спыненне выдачы шэнгенскіх віз расіянам у межах далейшага ўзмацнення ціску на Маскву.
Гэта выклікала пытанні і сярод беларусаў: ці не могуць новыя меры распаўсюдзіцца і на грамадзян Беларусі. Менавіта таму тэма віз стала адной з ключавых падчас працоўнага візіту Дзяніса Кучынскага ў Берлін.
«Падчас кансультацый мяне запэўнілі, што беларускія грамадзяне не разглядаюцца ў межах гэтых абмежаванняў. Калі адпаведныя рашэнні і будуць прынятыя, яны будуць датычыцца перадусім грамадзян Расіі, а таксама тых асобаў, якія маюць дачыненне да агрэсіі супраць Украіны», — паведаміў ён «Нашай Ніве».
Паводле Кучынскага, гэта яшчэ раз пацвярджае, што нямецкія ўлады працягваюць прытрымлівацца прынцыпу размежавання паміж рэжымам Лукашэнкі і беларускім народам.

Германія захавае ціск на рэжым Лукашэнкі
Як паведаміў дарадца Святланы Ціханоўскай, у Берліне ён правёў сустрэчы ў Федэральнай канцылярыі з камандай канцлера Фрыдрыха Мерца, а таксама ў Міністэрстве замежных спраў Германіі.
Па словах Кучынскага, кожная сустрэча доўжылася каля паўтары гадзіны, што дазволіла абмеркаваць шырокае кола пытанняў — ад бяспекі ў рэгіёне і ўдзелу Мінска ў расійскай агрэсіі супраць Украіны да падтрымкі беларускіх дэмакратычных сіл.
Паводле яго, галоўным вынікам кансультацый стала пацвярджэнне таго, што Берлін не плануе мяняць сваю палітыку адносна Беларусі.
«Германія працягне каардынаваць свае дзеянні з Еўрасаюзам, захоўваць ціск на рэжым Лукашэнкі і адначасова падтрымліваць беларускі народ, грамадзянскую супольнасць і дэмакратычныя сілы», — пераказаў ён пазіцыю нямецкага боку.
Праязныя дакументы і легалізацыя
Яшчэ адной важнай тэмай перамоў стала прававое становішча беларусаў, якія цяпер знаходзяцца ў Германіі.
Кучынскі паведаміў, што перадаў нямецкаму боку пакет прапаноў, якія датычацца спрашчэння выдачы праязных дакументаў для беларусаў, якія не могуць бяспечна атрымаць або падоўжыць нацыянальны пашпарт, больш гнуткага выкарыстання гуманітарных механізмаў легалізацыі, а таксама ўліку асаблівасцяў беларускіх палітычных рэпрэсій пры разглядзе міграцыйных і прытулкавых спраў. Асобна ўздымалася праблема людзей, якія могуць страціць прававы статус толькі таму, што не маюць магчымасці абнавіць беларускі пашпарт.
Паводле дарадцы, германскі бок пацвердзіў гатоўнасць вывучыць гэтыя прапановы і працягнуць працу над магчымымі рашэннямі разам з кампетэнтнымі ведамствамі.
Акрамя таго, Кучынскі падзякаваў Германіі за падтрымку вызваленых беларускіх палітвязняў і адзначыў, што краіна застаецца адной з лідараў па выдачы шэнгенскіх віз грамадзянам Беларусі.
Пасол Украіны па пытаннях Беларусі адказаў на дыскусію Вячоркі і крытыкаў Ціханоўскай: Ваша ўзаемная непрымальнасць адыгрывае вельмі неканструктыўную ролю
Каментары
люди не то, что месяцами ждут доков, уже годами. а полякам - плевать.
а у кого просрочен паспорт вообще их на руки могут не получить.
даже не так, "не получат даже при положительном решении о выдаче".
Толькі што галасілі што маскоўскіх.
)))