Навука і тэхналогіі77

Як выглядаюць капсулы для выжывання падчас войнаў і стыхійных бедстваў

Яны разлічаныя на двух-чатырох дарослых.

Капсула W-01. Малюнак: lifepods.tech

Геапалітычная нестабільнасць, анамальныя прыродныя з’явы і рызыкі тэхнагенных катастроф прымушаюць усё больш людзей задумвацца пра ўласную бяспеку. Французскі стартап прапануе рашэнне ў выглядзе мабільных капсул, прызначаных для выжывання ў экстрэмальных умовах.

Праект пад назвай LifePods, распрацаваны кампаніяй Momentum Technologies, быў прэзентаваны на міжнародных выставах VivaTech і Eurosatory. Як адзначае New Atlas, асноўная ідэя распрацоўшчыкаў заключаецца ў тым, каб ператварыць складаны працэс стварэння сховішча ў даступную паслугу: замест капітальнага будаўніцтва падземных бункераў спажыўцам прапануюць гатовыя аўтаномныя модулі. Такія капсулы лёгка транспартаваць: яны змяшчаюцца ў стандартных грузавых кантэйнерах, могуць захоўвацца штабелямі, а пры неабходнасці — дастаўляцца верталётамі ў цяжкадаступныя мясціны.

Як адзначаюць у кампаніі, распрацоўка арыентаваная на тое, каб гарантаваць бяспеку ва ўмовах тэхнагенных катастроф, узброеных канфліктаў і прыродных катаклізмаў, калі традыцыйная інфраструктура і службы выратавання становяцца недаступнымі.

На гэтым этапе стартап прапануе дзве спецыялізаваныя мадэлі. Наземная капсула B-01 разлічаная на двух чалавек і створаная для абароны ад куль, выбухаў і пажараў.

Капсула В-01. Фота: lifepods.tech

Паводле заявы вытворцы, выкарыстаныя матэрыялы ўжо прайшлі балістычныя выпрабаванні на адпаведнасць міжнароднаму стандарту VPAM PM7. Гэта азначае здольнасць вытрымліваць траплянне кулі калібру 5,56x45 мм на хуткасці 950 м/с і кулі калібру 7,62x51 мм на хуткасці 830 м/с. Акрамя балістычнай абароны, модуль мае спецыяльную ізаляцыю. Поўная сертыфікацыя ўсёй капсулы як адзінай сістэмы павінна адбыцца ў бліжэйшы час.

Для абароны ад водных катаклізмаў, такіх як цунамі ці паводкі, прызначаная мадэль W-01. Яна можа змясціць чатырох дарослых і чатырох дзяцей. Праўда, дзеці павінны знаходзіцца на каленях у дарослых.

Капсулы на выставе. Фота: lifepods.tech

Канструктары адмовіліся ад выкарыстання рухавікоў або складаных механізмаў на карысць пасіўнай гідрадынамічнай устойлівасці. Модуль павінен захоўваць стабільнасць на вадзе падчас цунамі ці маштабных паводак за кошт сваёй формы і размеркавання вагі. Папярэднія тэсты на плывучасць паказалі станоўчыя вынікі, аднак поўныя даныя незалежных экспертыз пакуль не апублікаваныя.

Кошт такіх модуляў вагаецца ад 29 000 да 40 000 еўра ў залежнасці ад мадэлі і камплектацыі. Пры гэтым за дастаўку і мантаж неабходна заплаціць асобна.

Хоць такія капсулы могуць зацікавіць і прыватных пакупнікоў, асноўнымі патэнцыйнымі кліентамі LifePods у кампаніі бачаць дзяржаўныя структуры і арганізацыі, адказныя за захаванне крытычнай інфраструктуры.

Кампанія таксама працуе над трэцяй мадэллю — Q-01, прызначанай для абароны падчас моцных землятрусаў.

Капсула масай каля 550 кілаграмаў мае ўзмоцненую разборную канструкцыю і разлічаная на ўстаноўку ў шматкватэрных дамах вышынёй да шасці паверхаў, якія, паводле распрацоўшчыкаў, складаюць каля 80% забудовы ў сейсманебяспечных рэгіёнах свету. Завяршыць распрацоўку Q-01 кампанія разлічвае да канца 2026 года, а выпрабаванні пачаць у 2027-м. Паводле папярэдніх ацэнак, такая капсула будзе каштаваць каля 18 тысяч еўра.

Капсула Р-01. Фота: lifepods.tech

Стартап ужо завяршыў першыя раўнды фінансавання і плануе прыцягнуць новыя інвестыцыі ў канцы 2026 — пачатку 2027 года. Гэтыя сродкі патрэбныя для сертыфікацыі, падрыхтоўкі вытворчасці і выхаду капсул на рынак. Поспех праекта будзе залежаць найперш ад таго, ці пройдуць LifePods фінальныя выпрабаванні як паўнавартасныя сістэмы, а не толькі як асобныя элементы.

Каментары7

  • Яны разлічаныя на двух-чатырох дарослых
    09.07.2026
    Мад.-ам ужо па ходу прыдбала сабе, сваёй каханай і ейным двум светнікам)
  • Serge
    09.07.2026
    А дазіметры там ёсць?
  • торгуют воздухом
    09.07.2026
    Самая главная проблема не решена, как успеть в неё залезть ?

Цяпер чытаюць

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын3

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускі дальнабойшчык скраў з шведскага порта кантэйнер з бананамі. А ў ім паўтары тоны какаіну на $156 мільёнаў15

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 21

Фармацэўтка расказала, чым нельга запіваць лекі

Трамп хоча зрабіць Коўла прадстаўніком па справах закладнікаў4

«Няхай за захоўванне прадуктаў плацяць крамы». Беларусы расказалі, на чым і як ашчаджаюць4

The Atlantic: Трамп падтрымаў ідэю змякчэння санкцый супраць Расіі ў абмен на вызваленне палітвязняў7

Уладальнік кувалды «Вагнера» з Рэчыцы атрымаў працу спецыяліста па моладзевай палітыцы4

Ціханоўская ў Еўрапарламенце засцерагла ЕС ад зняцця санкцый з Расіі і Лукашэнкі26

У Германіі мужчына спаліў гістарычнае распяцце XVII стагоддзя11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын3

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць