Свет11

Рустэма Умерава Зяленскі таксама памяняе

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі прапанаваў былому міністру ўнутраных спраў Украіны Ігару Кліменку заняць пасаду сакратара Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны (РНБА). Паводле яго слоў, адпаведны ўказ аб прызначэнні ўжо рыхтуецца.

Ігар Кліменка. Фота: Офіс прэзідэнта Украіны

Зяленскі адзначыў, што Кліменка добра зарэкамендаваў сябе падчас працы ў сістэме Міністэрства ўнутраных спраў і эфектыўна рэагаваў на розныя выклікі. На новай пасадзе яго галоўнай задачай будзе каардынацыя працы ўсіх структур у сферы бяспекі і абароны, кантроль за выкананнем рашэнняў РНБА і Стаўкі Вярхоўнага галоўнакамандуючага, а таксама развіццё абароннай вытворчасці.

Цяпер пасаду сакратара РНБА займае Рустэм Умераў. Паведамляецца, што ў яго з прэзідэнтам Украіны павінна адбыцца асобная размова. Пакуль невядома, якую новую пасаду ён можа атрымаць надалей.

Раней разглядалася магчымасць прызначэння Ігара Кліменкі міністрам абароны Украіны замест Міхаіла Фёдарава. Зяленскі лічыў, што Кліменка можа дапамагчы вырашыць праблемныя пытанні, звязаныя з мабілізацыяй. Аднак пасля пратэстаў у падтрымку Фёдарава Кліменка адмовіўся ад пасады кіраўніка Міністэрства абароны.

Каментары1

  • Donkichot
    18.07.2026
    на Малой Арнауцкай бабы у чарзе размау́лялі , што гэта контра

Цяпер чытаюць

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага45

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка згадаў беларуску, якая нарадзіла тройню і атрымала кватэру8

«Гэта спроба дастукацца да аднаго чалавека». Курэйчык — пра пяцігадзінны стрым Ціханоўскага40

На дзяржаўным тэлебачанні расказалі пра маштаб палітычных рэпрэсій у Гомелі цяпер7

Марыі Калеснікавай прысудзілі званне ганаровай прафесаркі ў Зальцбургу11

ЕС выключыць бізнэсоўцаў Гуцэрыева і Шаўцова з беларускага санкцыйнага спісу3

У Германіі ў краме ў беларуса выпалі грошы. А як стаў падымаць, з сумкі пасыпаліся скрадзеныя шакаладкі2

Упершыню з 1945 года ў ЗША расстраляюць вайскоўца. Такое пакаранне стралку з Форт-Худа ўхваліў Трамп1

Жыхар Гродна вырасціў гіганцкі гарбуз — 150 кілаграмаў

Як беларускія лазеры дапамаглі даследаванням, за якія сёлета ўручылі Нобелеўскую прэмію па медыцыне4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага45

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць