Грамадства1212

Хрэнін расказаў, як будзе выконвацца загад Лукашэнкі аб адпраўцы аграрыяў-недарэк у войска

Міністэрства абароны Беларусі распрацоўвае план дзеянняў пасля заявы Аляксандра Лукашэнкі аб неабходнасці прыцягваць да вайсковай службы тых работнікаў сельскай гаспадаркі, якія, на яго думку, не выконваюць належным чынам свае абавязкі падчас уборачнай кампаніі. Пра гэта паведаміў міністр абароны Віктар Хрэнін пасля таго, як нібыта зрабіў даклад Лукашэнку (самога Лукашэнку, як звычайна па серадах, не паказвалі).

Віктар Хрэнін. Фота: «Ваяр»

22 ліпеня падчас нарады, прысвечанай жніву, Лукашэнка, закранаючы праблему працоўнай дысцыпліны ва ўмовах дэфіцыту кадраў, заявіў, што замест прымянення іншых мер уздзеяння тых, «хто не ўмее працаваць», варта накіроўваць у войска і на паўднёвую мяжу краіны.

Па словах Віктара Хрэніна, пасля гэтага даручэння вайсковыя камісары ўжо пачалі падрыхтоўчую работу. У найбліжэйшы час яны правядуць сумесныя нарады з кіраўнікамі мясцовых органаў улады, вызначаць парадак дзеянняў, пасля чаго будуць выязджаць у гаспадаркі, каб аказваць ім неабходную дапамогу падчас уборкі ўраджаю.

Міністр удакладніў, што гаворка не ідзе пра адпраўку такіх работнікаў на тэрміновую вайсковую службу. Паводле яго слоў, людзей, якія не жадаюць добрасумленна працаваць, плануецца прызываць на вайсковыя зборы.

Як падкрэсліў кіраўнік Мінабароны, мэтай такіх збораў будзе не «перавыхаванне» недысцыплінаваных работнікаў, а ўдасканаленне баявой падрыхтоўкі ваеннаабавязаных. Ён адзначыў, што гэтыя мерапрыемствы будуць выкарыстоўвацца для павышэння ўзроўню вайсковай падрыхтоўкі рэзервістаў.

Каментары12

  • Пытанне
    22.07.2026
    А замест іх хто працаваць у полі будзе? Хрэнін? Ці кіраўнікі мясцовых органаў улады за стырно трактароў сядуць? Ці 47-гадовыя фізічна крэпкія мужыкі, якія не хочуць працаваць, а толькі грошы атрымліваць за кошт іншых - тунеядцы-бяздзельнікі-пенсіянеры МУС?
  • алкаш
    22.07.2026
    Александр Г. Лукашенко, браво. Я всегда верил у вас, таварыщ-рэзидент, исторык и проста красаувэц. Поднимаю рюмочку за скорый отьезд очереди из желающих покинуть родные края через Минск 2. "...улетают в далёкие края, дембеля, дембеля...."
  • Кол
    22.07.2026
    Пытанне, узьбекі прыехалі, дык правадыр харахорыцца пачаў, адлягло ад сракі, ды й паўночныя карэйцы падцягнуцца, калі што. Варыянтаў процьма, ніхто ж супраць ня рыпне, а хто й рыпне, дык падтрымкі не атрымае.

Цяпер чытаюць

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі9

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўскі: Легітымнасці Ціханоўскай ад беларусаў зусім трошкі — каляофісныя структуры і пару неабыякавых чалавек111

Стала вядома, хто купіў у Расіі кампанію «Леста»2

Лукашэнка паставіў задачу развіваць народнае апалчэнне17

У цэнтры Мінска прадаецца сімпатычная сталінка з двума французскімі балконамі1

Меліціна Станюта выйшла замуж — вяселле прайшло ў былой аранжарэі імператрыцы Жазэфіны ў Францыі7

У Падмаскоўі шпіталізавалі пяцярых чалавек з падазрэннем на воспу малпаў. Сярод іх 22‑гадовая беларуска1

Пацверджана смерць 282 тысяч расійскіх вайскоўцаў ва Украіне14

У беларускі ў Італіі забралі двух сыноў — бо яна не прызнавала дзяржаву і не адпускала дзяцей у школу і да доктара14

Каранік не забраў з сабой у Мінск падпалкоўніка, які быў яго прэс-сакратаром. Таму знайшлі новае месца

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі9

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць