Грамадства33

Армянскі каньяк не прайшоў у Беларусі праверку на каньяк

Дзяржаўны камітэт стандартызацыі Беларусі ўнёс у рэестр небяспечнай прадукцыі напой «Армянскі каньяк» шасцігадовай вытрымкі.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: magnific.com

З 25 ліпеня пачне дзейнічаць забарона на ўвоз і продаж гэтага напою ў краіне, а прадукцыю, якая ўжо знаходзіцца ў гандлёвых сетках, павінны выключыць з абарачэння.

Падчас праверкі было ўстаноўлена, што напой не адпавядае патрабаванням па змесце дубільных рэчываў. Паводле нарматываў, іх масавая канцэнтрацыя павінна складаць не менш за 0,3 грама на кубічны дэцыметр. Аднак даследаванне паказала, што гэты паказчык не адпавядае ўстаноўленым патрабаванням.

У Дзяржстандарце адзначылі, што з-за гэтага прадукцыі быў толькі нададзены знешні выгляд і асобныя ўласцівасці каньяку, але ідэнтыфікаваць яе як каньяк, пазначаны на ўпакоўцы, нельга.

Дубільныя рэчывы — гэта натуральныя злучэнні, якія трапляюць у каньяк падчас вытрымкі ў дубовых бочках. Менавіта яны фармуюць характэрныя колер, водар, смак і лёгкую даўкасць напою. Іх недастатковая колькасць можа сведчыць пра тое, што прадукт не адпавядае тэхналогіі вытворчасці сапраўднага каньяку або заяўленай вытрымцы.

Вытворцам прадукцыі пазначана армянскае таварыства з абмежаванай адказнасцю «Вінна-каньячны дом «Шахназаран», якое знаходзіцца ў горадзе Егвард.

Каментары3

  • Андрусь
    24.07.2026
    "Крыжачок" заменіць гэтае армянскае пойла! )))
  • Жвір
    24.07.2026
    Андрусь, ня трэба ёрніцтва, гэты армянскі алкагольны выраб сапраўды вельмі сумнеўнай якасьці, сапраўдная шняга. Так было не заўжды й не паўсюль, я памятаю, які ён быў раней, аднак цяпер, прабачце, сам не набываю, і нікому ня раю набываць.
  • Янка
    24.07.2026
    ... В Армении испаряется бочка коньяка Коли Лукашенко...
    ... 400-литровая бочка коньяка «Арарат», которую следует распечатать на свадьбу младшего сына Лукашенко Коли...
    Бу га га ))))) ужо і ня каньяк )))))

Цяпер чытаюць

У выніку ўдару «Іскандэрамі» па выставе ўзбраення пад Кіевам загінулі 10 чалавек, 100 параненыя6

У выніку ўдару «Іскандэрамі» па выставе ўзбраення пад Кіевам загінулі 10 чалавек, 100 параненыя

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома, у што ператворыцца закінутая грамадская прыбіральня на беразе Свіслачы ў цэнтры Мінска1

Алексіевіч праспансавала сарочку для беларускага этнічнага фотапраекта4

Кампанія Honor правяла рэбрэндынг2

У турме памёр былы супрацоўнік КДБ Мікалай Варапай, асуджаны за шпіянаж на карысць Украіны4

У Эстоніі выбухнуў скандал праз рэкламу смажанага мяса. У ёй угледзелі варожасць да рускамоўных27

Памёр Юрый Хашчавацкі10

Таксіста-мігранта, які ўдарыў беларуску, знайшлі10

Лукашэнка: Калі не хочаце ўзбекаў, трэба «ўпірацца і працаваць»16

Дырэктар мінскай СТА прадаў як свой аўтамабіль кліента

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У выніку ўдару «Іскандэрамі» па выставе ўзбраення пад Кіевам загінулі 10 чалавек, 100 параненыя6

У выніку ўдару «Іскандэрамі» па выставе ўзбраення пад Кіевам загінулі 10 чалавек, 100 параненыя

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць