Канал губазікаўцаў абвяргае інфармацыю пра спробу атручвання арабскага блогера ў Беларусі
Інфармацыя пра спробу атручвання ў Беларусі арабскага рускамоўнага блогера Ібрагіма Мусу, калі той знаходзіўся ў гасцях на дні нараджэння палесцінскага сябра, з'явілася ў тэлеграм-канале Мусы. Цяпер канал, створаны губазікаўцамі, сцвярджае, што такога выпадку наогул не было.

Канал «Голос арабов», які вядзе Ібрагім Муса, апублікаваў днямі інфармацыю, пра спробу атручвання блогера і што трагедыі ўдалося пазбегнуць дзякуючы ўважлівасці самога Ібрагіма, камеры назірання ў доме і дзеянням сястры імянінніка.
Паводле паведамлення, двое мужчын ліванскага паходжання нібыта спрабавалі атруціць кальян, які прызначаўся для Ібрагіма. Паводле гэтай версіі, ён зрабіў толькі невялікую зацяжку, але заўважыў нешта падазронае і адмовіўся працягваць. Сястра гаспадара дома, заўважыўшы, што з кальяна нешта выцякае, забрала яго.
Далей аўтар паста сцвярджае, што адзін з нападнікаў нібыта спрабаваў стрэліць у Ібрагіма з блізкай адлегласці, але прамахнуўся. Пасля гэтага аўтар тэксту пераследаваў яго і затрымаў да прыезду іншых людзей і міліцыі. Другога падазраванага, паводле апісання, удалося выявіць па запісах камер назірання, пасля чаго абодвух затрымалі.
У паведамленні гаворыцца, што супраць мужчын можа быць распачатая крымінальная справа за спробу забойства.
Паводле версіі аўтара, прычынай нападу сталі палітычныя погляды Ібрагіма Мусы і яго крытычныя выказванні на адрас Ірана і былога кіраўніцтва краіны.
Афіцыйнага абвяржэння гэтай інфармацыі не было, але канал, звязаны з губазікаўцамі і сумна вядомым Артурам Гайко, паведаміў, што такога здарэння не было і нікога не затрымлівалі.
«Апісаных падзей не фіксуецца, мэта распаўсюджвання выдуманага інцыдэнту не зразумелая», — піша канал.
Цяпер чытаюць
У Шэймана знайшлі яшчэ адну магчымую каханку і сына. Сакратарка без вышэйшай адукацыі за лічаныя гады стала ўласніцай раскошных дамоў і гандлёвага цэнтра
У Шэймана знайшлі яшчэ адну магчымую каханку і сына. Сакратарка без вышэйшай адукацыі за лічаныя гады стала ўласніцай раскошных дамоў і гандлёвага цэнтра
«Паставілі палаткі, развялі вогнішчы». МУС пацвердзіла затрыманне 350 чалавек пад Расонамі. Знайшлі і аргумент: «Многія ў голым выглядзе перад малалетнімі»
Каментары
Гэты Муса з Масква сынок
хусейнаўскага чыновніка яшчэ той чорт..