Спорт1010

УЕФА аднагалосна вырашыў байкатаваць турніры ФІФА, калі рэалізуюцца планы Інфанціна

УЕФА і ўсе 55 нацыянальных футбольных асацыяцый Еўропы аднагалосна падтрымалі рашэнне аб магчымым байкоце турніраў ФІФА, калі арганізацыя не адмовіцца ад плана перадаць частку камерцыйных правоў на чэмпіянаты свету прыватным інвестарам. Гэта рашэнне было прынята на экстраным пасяджэнні УЕФА, паведамляе The Guardian.

Прэзідэнт ФІФА Джані Інфанціна. Фота: Jacquelyn Martin / AP

Паводле заявы УЕФА, еўрапейскія асацыяцыі катэгарычна не згодныя з прапановай прэзідэнта ФІФА Джані Інфанціна стварыць новую камерцыйную структуру і прадаць у ёй мінарытарную долю знешнім інвестарам. УЕФА сцвярджае, што чэмпіянат свету «не можа разглядацца як інвестыцыйны прадукт» і што «сусветны футбол не прадаецца».

Калі ФІФА ўсё ж зацвердзіць праект і не адмовіцца ад яго, еўрапейскія зборныя не будуць удзельнічаць у спаборніцтвах пад эгідай ФІФА. Байкот закране:

  • мужчынскі чэмпіянат свету;
  • жаночы чэмпіянат свету;
  • клубны чэмпіянат свету;
  • іншыя турніры, якія арганізуе ФІФА.

У сваю чаргу ФІФА заяўляе, што гаворка ідзе не пра продаж самога чэмпіянату свету, а пра стварэнне новай камерцыйнай кампаніі FIFA Forward Enterprise, у якой арганізацыя захавае поўны кантроль над футбольным кіраваннем, правіламі і правядзеннем турніраў. Прыцягнутыя сродкі плануецца накіраваць на развіццё футбола ва ўсіх 211 нацыянальных асацыяцыях.

Супрацьстаянне паміж УЕФА і ФІФА ўжо называюць адным з самых сур'ёзных крызісаў у гісторыі міжнароднага футбола. Калі бакі не прыйдуць да кампрамісу, адсутнасць еўрапейскіх зборных можа кардынальна змяніць, і зусім не ў лепшы бок, будучыя чэмпіянаты свету.

Каментары10

  • Санта Бэрримор
    30.07.2026
    Европа начинает чувствовать собственную силу.
  • Бывший политический заключённый
    30.07.2026
    Всё правильно.
    Инфантино офонарел.
    Пора его в отставку отправить.
  • Indrid Cold
    30.07.2026
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

За колькі здаюць кватэры на навагоднія святы ў Мінску і Гродне, куды чакаецца наплыў расіян2

За колькі здаюць кватэры на навагоднія святы ў Мінску і Гродне, куды чакаецца наплыў расіян

Усе навіны →
Усе навіны

Дураў папярэдзіў уладальнікаў айфонаў пра масавы ўзлом праз звычайныя сайты4

Прэпараты для пахудзення выпусцілі ў выглядзе шакаладак

У Чорную пятніцу беларусы штурмавалі Zara ды Massimo Dutti23

Дзяўчына з Гродна пяць гадоў кідала ў скарбонку двухрублёвыя манеты. А цяпер паказала, што атрымалася3

Youtube аднавіў відэа Сяргея Ціханоўскага з Мікітам Мелказёравым10

У Крэўскім замку знайшлі новыя фрэскі ФОТЫ1

На востраве ў Ціхім акіяне захаваўся адзіны ў свеце экзэмпляр рэдкага дрэва. Від спрабуюць уратаваць1

У Мінску на будоўлі загінуў машыніст аўтакрана

Беларус з Полацка загінуў падчас ваенных дзеянняў у Афрыцы3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

За колькі здаюць кватэры на навагоднія святы ў Мінску і Гродне, куды чакаецца наплыў расіян2

За колькі здаюць кватэры на навагоднія святы ў Мінску і Гродне, куды чакаецца наплыў расіян

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць