20‑гадовы кіроўца МАЗа сутыкнуўся з легкавіком, тры чалавекі ў бальніцы
ДТЗ адбылося сёння ў Магілёве на Слаўгарадскай шашы.

20‑гадовы кіроўца МАЗа сутыкнуўся з аўтамабілем Renault, які рухаўся ў тым жа напрамку. Ад удару легкавы аўтамабіль адкінула на іншы МАЗ пад кіраваннем 41‑гадовага жыхара Магілёва, які спыніўся перад скрыжаваннем, каб павярнуць налева.
У выніку ДТЗ 57‑гадовы кіроўца Renault і дзве яго пасажыркі — 24‑гадовая і 51‑гадовая жанчыны — атрымалі траўмы і дастаўлены ў бальніцу.
«Галандскі архітэктар», які адбудаваў Вострую браму і паставіў сабе дом-крэпасць у Гайцюнішках, аказаўся ніякім не галандцам. Але яго спадчына захапляе
Каментары
Renault слабак)