Колькасць ахвяр ДТЗ у Светлагорскім раёне павялічылася да 4-х. Памерла яшчэ адно дзіця
5 жніўня каля 15:00 на 18‑м кіламетры аўтадарогі Н-5011 «Светлагорск — Сасновы Бор — Палессе» 46‑гадовы кіроўца аўтамабіля Mazda не справіўся з кіраваннем, выехаў на паласу сустрэчнага руху і сутыкнуўся з бензавозам МАЗ, які рухаўся насустрач. На месцы загінулі тры чалавекі, але пасля колькасць ахвяр яшчэ павялічылася, паведаміў Следчы камітэт.

На месцы аварыі загінулі кіроўца легкавога аўтамабіля, яго 11‑гадовая дачка і 78‑гадовая цешча. Яшчэ двух пасажыраў — 51‑гадовую жонку кіроўцы і яе 8‑гадовага пляменніка — даставілі ў бальніцу.
Аднак, нягледзячы на намаганні медыкаў, дзіця памерла.
Па факце здарэння завялі крымінальную справу паводле часткі 3 артыкула 317 Крымінальнага кодэкса Беларусі — за парушэнне правіл дарожнага руху або эксплуатацыі транспартных сродкаў, якое па неасцярожнасці пацягнула смерць двух і больш асоб.
«Галоўнае не забываць падзараджаць не толькі тэлефон, але і сябе самога». Як украінскі вайсковец жыве з двума электрастымулятарамі. І што ў яго з сэксам?
«Галоўнае не забываць падзараджаць не толькі тэлефон, але і сябе самога». Як украінскі вайсковец жыве з двума электрастымулятарамі. І што ў яго з сэксам?
«Галандскі архітэктар», які адбудаваў Вострую браму і паставіў сабе дом-крэпасць у Гайцюнішках, аказаўся ніякім не галандцам. Але яго спадчына захапляе
Каментары