Свет1515

Зяленскі: Ракеты для Patriot могуць не даваць, каб Украіна была больш саступлівая

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што не выключае наяўнасці палітычных матываў у рашэнні заходніх партнёраў скараціць пастаўкі супрацьракетных сродкаў для Украіны. Пра гэта ён паведаміў падчас пасяджэння Рады нацыянальнай бяспекі і абароны.

Уладзімір Зяленскі. Фота: Офіс прэзідэнта Украіны

Паводле слоў кіраўніка ўкраінскай дзяржавы, афіцыйна саюзнікі, перадусім ЗША, а таксама еўрапейскія краіны, патлумачылі змяншэнне паставак баявымі дзеяннямі на Блізкім Усходзе і неабходнасцю накіраваць рэсурсы на абарону ўласных інтарэсаў у гэтым рэгіёне. Аднак Зяленскі адзначыў, што не ўпэўнены, што гэта адзіная прычына.

«Прынамсі, мы такую афіцыйную прычыну атрымалі ад нашых партнёраў, найперш ЗША, але і еўрапейскіх… Я не ведаю, ці ёсць іншыя прычыны, акрамя Блізкага Усходу.

Можа, гэта і палітычныя крокі для таго, каб Украіна была, скажам так, больш саступлівая. На мой погляд, і не без гэтага. Мы разумеем, што гэта сур'ёзны выклік», — сказаў Зяленскі.

Ён падкрэсліў, што недахоп супрацьракетных сродкаў з'яўляецца сур'ёзным выклікам для краіны. Ён даручыў Міністэрству замежных спраў і Міністэрству абароны прыкласці максімум намаганняў, каб дамагчыся павелічэння паставак сродкаў супрацьпаветранай і супрацьракетнай абароны. Адначасова, паводле яго, украінскія вайскоўцы павінны і далей знішчаць варожыя пускавыя ўстаноўкі, каб паменшыць пагрозу ракетных удараў.

Раней паведамлялася, што падчас сустрэчы ў Авальнай зале Белага дома прэзідэнт ЗША Дональд Трамп адмовіў Уладзіміру Зяленскаму ў просьбе перадаць дадаткова 300 ракет для комплексаў Patriot. Амерыканскі лідар патлумачыў гэта недахопам такіх ракет на складах ЗША і неабходнасцю забяспечыць абарону амерыканскіх вайсковых аб'ектаў ва ўмовах канфлікту на Блізкім Усходзе. Акрамя таго, пытанне перадачы Украіне тэхналогій для вытворчасці гэтых боепрыпасаў таксама пакуль застаецца нявырашаным.

Раней Зяленскі ўжо заяўляў, што ў 2026 годзе аб'ёмы паставак супрацьракетных сродкаў для сістэм супрацьпаветранай абароны скараціліся прыкладна ўтрая ў параўнанні з 2025 годам.

Каментары15

  • Slava Ukraine
    05.08.2026
    Трэба Україні зрабіць свае Раtriot
  • Так
    05.08.2026
    "Каб Украіна была, скажам так, больш саступлівая". Так і ёсць, менавіта так яны і думаюць. Яны чакаюць, калі гэта зкончыцца, ім амаль бяз розніцы на якіх умовах. У Крамлі гэта добра разумеюць. Тэрытарыяльныя саступкі з боку Украіны будуць, у нейкай форме. Гэта пытанне часу.
  • Кнур
    05.08.2026
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

«Сіл няма, рэсурсаў няма, усе стаміліся». Лукашэнка заявіў, што вайна ва Украіне ў найбліжэйшыя месяцы будзе скончаная16

«Сіл няма, рэсурсаў няма, усе стаміліся». Лукашэнка заявіў, што вайна ва Украіне ў найбліжэйшыя месяцы будзе скончаная

Усе навіны →
Усе навіны

У сяле пад Кіевам сутычкі і страляніна каля дома з вайскоўцамі. Кажуць, што іх утрымлівалі незаконна8

Упершыню малітва на месцы гібелі ахвяр рэпрэсій не адбылася ва ўсёй Беларусі. Апошнім здаўся Гомель9

У Польшчы знайшлі нелегальную вытворчасць вайсковых дронаў. Большасць абвінавачаных — беларусы9

Вялікабрытанія збіраецца значна пастрожыць міграцыйнае заканадаўства2

У Польшчы ўпершыню правядуць вайсковыя вучэнні «кааліцыі ахвотных»2

Пасля дызельнай здзелкі Трампа і Пуціна дэфіцыт паліва абвастрыўся ў самой Расіі3

Беларускія хірургі правялі ўнікальную аперацыю на сэрцы

У Мінску сутыкнуліся два аўтамабілі і запусцілі ланцуговую рэакцыю

Харват прыйшоў уладкоўвацца ў тэхнакампанію, але замест гэтага спакусіўся на крадзеж даражэннага Bugatti ўладальніка4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Сіл няма, рэсурсаў няма, усе стаміліся». Лукашэнка заявіў, што вайна ва Украіне ў найбліжэйшыя месяцы будзе скончаная16

«Сіл няма, рэсурсаў няма, усе стаміліся». Лукашэнка заявіў, што вайна ва Украіне ў найбліжэйшыя месяцы будзе скончаная

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць