Свет44

Улады Латвіі забыліся набыць боепрыпасы да сістэм супрацьдзеяння дронам

Прэм'ер-міністр Латвіі Андрыс Кулбергс заявіў, што для ўжо набытых краінай сістэм супрацьдзеяння дронам не былі закуплены неабходныя боепрыпасы.

Андрыс Кулбергс, фота яго фэйсбук

«Абсталяванне закупілі, а боепрыпасы купіць забыліся», — сказаў ён у падкасце LETA, піша Delfi.

Кулбергс не ўдакладніў, пра якія менавіта сістэмы ідзе гаворка і якое ведамства адказвала за закупку. Паводле яго слоў, падрабязнасці, звязаныя з абароннымі магчымасцямі краіны, пакуль нельга раскрываць. Прэм'ер дадаў, што Латвія называе сябе «вялікай дзяржавай у сферы дронаў», хоць «за гэтым няма рэальнага зместу».

Зараз у Латвіі ствараюць адзіную сістэму, якая павінна сінхранізаваць дзеянні памежнай аховы і Міністэрства абароны. Пры яе распрацоўцы ўлады выкарыстоўваюць досвед Украіны, каб кантраляваць паветраную прастору і нейтралізаваць беспілотнікі з дапамогай сродкаў супрацьдзеяння дронам, а не дарагіх ракет.

Каментары4

  • Рыжскі бальзам
    12.08.2026
    Ну тут латвійскі ўрад можна зразумець. У іх там столькі важных спраў, што пра такія дробязі можна і забыцца. Адно толькі прыбіранне назваў беларускіх і расійскіх гарадоў з дарожных указальнікаў чаго вартае. Рускамоўныя надпісы з тэатра прыбраць, а яшчэ ж трэба не забыцца забараніць грамадзянам Беларусі ўсё, што яшчэ не забаранілі. Таму тут дакладна не да закупу боепрыпасаў, калі столькі важных спраў трэба зрабіць!
  • Политтехнолог
    12.08.2026
    Рыжскі бальзам, культурные войны сразу видно, на них броьшой отклик в соцсетях, а снаряды что - лежат на складе и лежат - никакого политического капитала.
  • цветы
    12.08.2026
    дроны оснастят цветами, разве не с цветами встречали советские войска перед 2 МВ?

Цяпер чытаюць

У рамках «новай архітэктуры бяспекі» Масква прапануе вывесці ядзерную зброю і «Арэшнік» з Беларусі — інфармацыя пра перамовы ў Абу-Дабі25

У рамках «новай архітэктуры бяспекі» Масква прапануе вывесці ядзерную зброю і «Арэшнік» з Беларусі — інфармацыя пра перамовы ў Абу-Дабі

Усе навіны →
Усе навіны

«Упэўненая, што яны будуць пакараныя». Сястра Рамана Бандарэнкі — пра шэсць гадоў пасля ягонай смерці9

Ціханоўская ўпершыню сустрэлася з Петэрам Мадзьярам2

Назвалі 10 самых ціхіх гарадоў свету. Усе яны знаходзяцца ў Еўропе3

У нью-ёркскім Брукліне абрынуўся жылы дом. Як мінімум 8 ахвяр

Махляры напалохалі беларускую дзяўчынку вайсковымі дронамі

Джэнсэн Хуанг пакінуў пасаду генеральнага дырэктара Nvidia1

Пуцін прапанаваў правесці новую гуманітарную аперацыю паводле ўзору Алешак7

У ЗША бацька закапаў дзіця ў пераносцы для сабак. Але яно выжыла, правёўшы пад зямлёй суткі3

Маці, якая страціла дзвюх дачок у ДТЗ пад Оршай, асудзілі на тры гады зняволення. За яе просяць заступіцца2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У рамках «новай архітэктуры бяспекі» Масква прапануе вывесці ядзерную зброю і «Арэшнік» з Беларусі — інфармацыя пра перамовы ў Абу-Дабі25

У рамках «новай архітэктуры бяспекі» Масква прапануе вывесці ядзерную зброю і «Арэшнік» з Беларусі — інфармацыя пра перамовы ў Абу-Дабі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць