Вайна33

ГУР Украіны: Перамір'я ў гэтым годзе не будзе

У планах Пуціна — завяршыць захоп Данецкай вобласці да канца гэтага года.

Фота: Wolfgang Schwan / Anadolu via Getty Images

На гэты момант няма ніякіх прыкмет таго, што Расія гатовая заключыць перамір’е, таму не варта спадзявацца на спыненне агню да канца года. Пра гэта заявіў намеснік начальніка Галоўнага ўпраўлення разведкі Мінабароны Украіны генерал-маёр Вадзім Скібіцкі ў інтэрв’ю РБК-Украіна.

«Аналітыкі ГУР МА Украіны ў сваім аналізе зыходзяць з таго, што на полі бою няма ніякіх прыкмет, якія б сведчылі пра гатоўнасць Расіі спыніць агонь і пачаць нармальныя перамовы. Іх планы такія, і гэта тое, пра што яны кажуць: да канца гэтага года ніякіх дамоўленасцяў і падпісання мірнага пагаднення не будзе», — сказаў ён.

Скібіцкі адзначыў, што ў планах Пуціна — завяршыць захоп Данецкай вобласці да канца гэтага года.

Так, паводле звестак вайсковай разведкі, расіяне працягнуць наносіць удары па аб’ектах абаронна-прамысловага комплексу, ваенных аб’ектах, энергетыцы, лагістычнай сістэме і АЗС. Пры гэтым праціўнік б’е не толькі па вайсковых, але і па цывільных аб’ектах.

«Узімку наша найбольш уразлівае месца — электраэнергія і ацяпленне, таму яны таксама могуць апынуцца пад атакай. Напрыклад, не так даўно расіяне распрацавалі беспілотнік, прызначаны для знішчэння электрычных апор — ЛЭП. У яго крылах закладзены выбуховы элемент, здольны перарэзаць метал», — адзначыў Скібіцкі.

Ён таксама пацвердзіў, што пад пагрозай знаходзіцца і сістэма водазабеспячэння, паколькі гэта адзін з крытычна важных элементаў. Акрамя таго, восенню і зімой пад ударамі зноў могуць апынуцца газатранспартная сістэма і здабыча газу ў Палтаўскай і Харкаўскай абласцях, якія праціўнік ужо атакаваў раней.

Скібіцкі таксама адзначыў, што ў планах агрэсара ёсць і масты праз Дняпро, паколькі гэта таксама крытычная інфраструктура.

«Расійскія войскі апошнім часам б’юць па мастах у прыфрантавых абласцях — на Сумшчыне, Харкаўшчыне, Чарнігаўшчыне. Яны сістэмна атакуюць крытычна важныя масты ў Затоцы і Маяках, якія з’яўляюцца вельмі важнымі элементамі нашай транспартнай сістэмы. Калі аб’ект становіцца найбольш крытычным для нас — тады праціўнік пачынае па ім працаваць», — падкрэсліў ён.

Каментары3

  • Барадзед
    18.08.2026
    Прошлой зимой неожиданностью стали ракетные атаки инфраструктуры Киева, что вызвало отключение систем отопления и электроснабжения в городе. Какие атаки или операции "Барбаросса" рашисты готовят на предстоящую зиму?
  • Вайна двух Уладіміраў
    18.08.2026
    Зяленскі з пуціным ніколі не дамовяцца. Зе публічна называў пу доў****
    Для любога з іх пайсці на саступкі, шукаць нейкі - значыць страціць твар і як следства ўладу
    Таму не скончыцца раней чым хаця б адзін з двух Уладзіміраў сыйдзе. Нам лепей, каб Зе перасядзеў пу. Але гэта можа заняць яшчэ 10+ гадоў і цяжка ўявіць што будзе з Украінай і рэгіёнам праз яшчэ 10 гадоў вайны
  • Жвір
    18.08.2026
    Вайна двух Уладіміраў, лухту вярзеце з вумным выглядам. І добра плоцяць?

Цяпер чытаюць

Пра што маўчыць Аляксей Францкевіч, якому Польшча закрыла ўезд на 10 гадоў34

Пра што маўчыць Аляксей Францкевіч, якому Польшча закрыла ўезд на 10 гадоў

Усе навіны →
Усе навіны

На аўташоу ў Лідзе ледзь не загінуў адзін з самых знакамітых каскадзёраў Беларусі — яго відэа сабралі амаль паўмільярда праглядаў. Што з ім цяпер?8

Жыхара Гомеля пазбавілі выплат за сына, які загінуў на фронце

Украіна папрасіла Ілана Маска дазволіць выкарыстанне Starlink для нанясення ўдараў па тэрыторыі Расіі на глыбіню да 200 кіламетраў3

Ці здымае Беларусь вяршкі з паліўнага крызісу ў Расіі? Ёсць нюансы1

На барахолках перапрадаюць папулярныя чыпсы Lay’s. Нацэнка ў два разы1

Украінскія беспілотнікі атакавалі Перм. Гарыць НПЗ

Панама названа найлепшай краінай для жыцця і працы для экспатаў5

У Гродне збіраюцца аднавіць палац князёў Масальскіх, не разбураючы гістарычную камяніцу, якая была пабудаваная на тым месцы пазней5

Паляўнічыя на Алтаі забілі 12 мядзведзяў пасля нападу аднаго на турыстку12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пра што маўчыць Аляксей Францкевіч, якому Польшча закрыла ўезд на 10 гадоў34

Пра што маўчыць Аляксей Францкевіч, якому Польшча закрыла ўезд на 10 гадоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць