Грамадства88

Скончылі будаўніцтва Нацыянальнага гістарычнага музея

У Нацыянальным гістарычным музеі Беларусі афіцыйна скончыліся будаўнічыя работы. Цяпер будынак прыбіраюць ад будаўнічага пылу і мыюць, пасля чаго яго перададуць эксплуатацыйнай арганізацыі, паведаміў «Мінскбуд».

Завершанае і ўнутраная аздабленне, якое пачалі зімой. Наступным этапам стане мастацкае афармленне памяшканняў і напаўненне музейных залаў экспанатамі.

У музеі ўжо працуюць больш за 80 спецыялістаў «Мастацкага камбіната». Яны раней займаліся афармленнем станцый метро «Грушаўка», «Малінаўка», «Кавальская слабада», музея ў Хатыні, капліцы Старога замка ў Гродне і іншых важных аб'ектаў.

Будаўніцтва музея на вуліцы Арлоўскай завяршылі значна хутчэй за запланаваны тэрмін — усяго за 17 месяцаў замест 27. Яшчэ ў сакавіку 2025 года на гэтым месцы быў толькі катлаван, а цяпер тут стаіць новы будынак.

Першапачаткова здаць аб'ект планавалі да лістапада 2026 года.

Каментары8

  • Карова Мілка
    27.08.2026
    Чаму так усё аднолькава у́ пляне архітэктуры, што насупраць брыдота нейкая, што праз дарогу такое ж збудавалі...)))
  • Уладальнік блакітнага пашпарта
    27.08.2026
    Выдатная архітэктура, якая прыцягне ў сталіцу мільёны турыстаў з усяго свету! Я у захапленні. Як раз побач старажытны Замак пабудаваны Каронай. Як табе такое, Заха Хадзід?
  • будаўніцтва Нацыянальнага гістарычнага музея
    27.08.2026
    "Скончылі будаўніцтва Нацыянальнага гістарычнага музея" Pэвалюцыйная Навіна !! , дзякуй НН.

Цяпер чытаюць

31‑гадовы расіянін акруціў 17‑гадовую беларуску. Фінал гісторыі страшны: турма за наркотыкі, смерць дзіцяці, «СВА» і скрадзеныя грабавыя13

31‑гадовы расіянін акруціў 17‑гадовую беларуску. Фінал гісторыі страшны: турма за наркотыкі, смерць дзіцяці, «СВА» і скрадзеныя грабавыя

Усе навіны →
Усе навіны

Расіяне атакавалі «шахедамі» памежны пункт Украіны з Румыніяй1

У невялікім англійскім горадзе на клумбах «высадзілі» пластыкавыя кветкі. І гэта прынцыповая пазіцыя1

Дзясяткам дзікоў фінскія памежнікі не даюць пераходзіць мяжу Фінляндыі і Расіі

На вайне супраць Украіны загінуў былы памочнік Жырыноўскага. Яго прозвішча стала мемам2

Сярэдняя працягласць жыцця ў Мінску складае 77,9 года6

Самалёт, які ляцеў з Дубая ў Беларусь, сеў у аэрапорце Ісламабада праз недахоп паліва4

Паездкі на таксі 1 верасня могуць падаражэць

На Выганашчанскім возеры адбыўся масавы мор рыбы

Расійскі «Афрыканскі корпус» дапамог мясцовай хунце задушыць спробу вайсковага перавароту ў Нігеры5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

31‑гадовы расіянін акруціў 17‑гадовую беларуску. Фінал гісторыі страшны: турма за наркотыкі, смерць дзіцяці, «СВА» і скрадзеныя грабавыя13

31‑гадовы расіянін акруціў 17‑гадовую беларуску. Фінал гісторыі страшны: турма за наркотыкі, смерць дзіцяці, «СВА» і скрадзеныя грабавыя

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць