Моды66

Mark Formelle выпусціў калекцыю з культавымі будынкамі Беларусі

Mark Formelle выпусціў лімітаваную капсулу «Архітэктура Беларусі» са знакавымі славутасцямі. Паводле задумы вытворцы, улюбёныя месцы Беларусі цяпер можна насіць з сабой, піша Myfin.

Галоўнай адметнасцю калекцыі сталі выявы пазнавальных аб'ектаў беларускай архітэктуры. За кожным прынтам стаіць свядомы выбар і адчуванне ад месца. Так, у лінейцы прадстаўлены худзі і світшоты з чыгуначным вакзалам Брэста, Вялікім тэатрам оперы і балета ў Мінску, Драматычным тэатрам Гродна, Мірскім замкам і брамай Мінска.

Базавыя адценні — бардовы, чорны, шэры, малочны і цёмна-сіні.

Пры стварэнні прынтаў дызайнеры выкарыстоўвалі тонкую лінію, што дазволіла захаваць пазнавальнасць славутасцей і пры гэтым зрабіць выявы мінімалістычнымі. Такое рашэнне адсылае да стылю архітэктурнай графікі XX стагоддзя, калі чарцяжы будынкаў станавіліся самастойным мастацтвам.

Мяркуецца, што худзі могуць падштурхнуць да новых міні-падарожжаў па адлюстраваных на іх месцах. А для тых, хто зараз далёка, світшот з Мірскім замкам ці Брэсцкім вакзалам стане цёплым і жывым напамінам пра родныя мясціны.

«Беларусь — краіна дзіўных кантрастаў, дзе векавыя замкі суседнічаюць з авангарднай архітэктурай XX стагоддзя. Ствараючы гэтую калекцыю, мы хацелі нагадаць, што культурная спадчына — гэта частка нашага паўсядзённага жыцця. Мы наўмысна абралі спакойную каляровую гаму і лаканічную падачу, каб гэтыя талстоўкі сталі любімай базавай рэччу ў гардэробе», — адзначаюць прадстаўнікі брэнда.

Цэны — ад 55 да 80 рублёў. 

Каментары6

  • ваван
    31.08.2026
    Страна закопаных деревень и развалин... Осушеных рек и вырубленых лесов...
    Цветущих озер и пересохших болот.... страна уехавших - без элит и хозяина... Страна - ПРИМЕР и УЧИТЕЛЬ...
  • лепш так чым - маўзалей
    31.08.2026
    УСЁ совок , лепш так чым - маўзалей
  • маленькая архітэктарка цемры
    31.08.2026
    расказвалі байку (а хутчэй за ўсё гэта не байка), што Лангбард першае, што спытаў, калі даведаўся пра вызваленне Мінска - ці разбамбілі тэатр оперы і балета? і дужа растроіўся, калі сказалі, што не.. настолькі ён "любіў" гэты свой твор

Цяпер чытаюць

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам13

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам

Усе навіны →
Усе навіны

Малюнак брытанскага прынца Джорджа апублікавалі ў вядомым часопісе. Рэдактарам быў ягоны бацька

У Ціхім акіяне знайшлі месцы, якія амаль не зазналі ўплыву чалавека2

У Слуцкім раёне пенсіянера пераехаў асфальтаўкладчык1

Украіна падбіла расійскі ракетны карабель у Балтыйскім моры10

Зяленскі: Расія хоча не гарантый бяспекі, а магчымасці ўмешвацца ў чужыя справы16

Беларусы могуць прышчапіцца ад грыпу французскай вакцынай2

Памёр пасол Расіі ў ЗША Аляксандр Дарчыеў. Яму было 66 гадоў1

Два беларускія фільмы атрымалі ўзнагароды на кінафестывалі ў Лос-Анджэлесе

Хто такая Эліс Хуанг — меркаваная кітайская шпіёнка, якая завяла раман з кіраўніком Nvidia9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам13

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць