Грамадства66

Мінчанка здала кватэру «юрысту Андрэю» і ўжо дзесяць месяцаў не можа выселіць неплацельшчыка

Мінчанка Марыя Іванаўна 15 гадоў здавала сваю аднапакаёвую кватэру на вуліцы Сяліцкага ў Шабанах і ніколі не мела праблем з арандатарамі. Але летась у яе жыллё засяліўся мужчына, які назваўся юрыстам. У выніку гаспадыня ўжо дзесяць месяцаў не атрымлівае арэндную плату і сама не можа трапіць у сваю кватэру, піша «Анлайнер».

Пасля рамонту жанчына разам з дачкой выставіла кватэру на арэнду за 850 рублёў у месяц плюс камунальныя плацяжы. Першай патэнцыйнай арандатаркай стала жанчына, якая сказала, што будзе жыць з мужам, дзіцём і катом. Яна запэўнівала, што праблем з аплатай не будзе, бо муж працуе юрыстам.

Пры афармленні дамовы ў ЖЭС высветлілася, што пара афіцыйна не жанатая. Нягледзячы на сумневы, Марыя Іванаўна падпісала з Андрэем дамову на год. Спачатку ён плаціў своечасова, але праз некалькі месяцаў перастаў. Спачатку абяцаў разлічыцца пасля паляпшэння фінансавай сітуацыі, а потым наогул перастаў выходзіць на сувязь.

Калі гаспадыня разам з дачкой прыехала ў кватэру, ніхто не адчыняў дзверы. Давялося выклікаць міліцыю. Высветлілася, што арандатары былі ўнутры. Кватэра за гэты час стала бруднай, яе пракурылі, а дзверы пашкодзілі. Паводле слоў гаспадыні, суседзі таксама неаднаразова выклікалі міліцыю праз паводзіны жыхароў.

Марыя Іванаўна звярнулася да юрыста і афіцыйна папярэдзіла арандатараў аб скасаванні дамовы. Аднак яны выязджаць адмовіліся. У красавіку жанчына падала пазоў у суд.

Суд стаў на яе бок: дамову скасавалі, а Андрэя абавязалі выплаціць 9525 рублёў — запазычанасць за арэнду і камунальныя паслугі, а таксама судовыя выдаткі. Але нават пасля гэтага мужчына не выехаў з кватэры.

У канцы чэрвеня гаспадыня запатрабавала, каб ён пакінуў жыллё разам з сужыцелькай і яе дзіцём. Андрэй адказаў, што пакуль не гатовы выязджаць. У выніку да канца жніўня яны працягвалі жыць у кватэры, хоць дамова ўжо была скасаваная.

Марыя Іванаўна звярталася да ўчастковага і ў міліцыю. Ёй параілі зноў звярнуцца ў суд — ужо з патрабаваннем аб высяленні. Дакументы пасля першага рашэння яна таксама перадала судовым выканаўцам, але сітуацыя хутка не змянілася.

Больш за тое, гаспадыня спрабавала памяняць замкі. Яна заплаціла больш за 500 рублёў за працу, але падчас яе адсутнасці замок зноў замянілі, і жанчына канчаткова страціла доступ да ўласнага жылля.

Паводле інфармацыі Марыі Іванаўны, у Андрэя ўжо ёсць яшчэ адна справа аб запазычанасці перад іншым арэндадаўцам у Мінску. Там ён нібыта таксама завінаваціўся каля 6000 рублёў.

Сам арандатар сцвярджае, што не «захопліваў» кватэру і абяцае выехаць да канца жніўня. На пытанні гаспадыні пра запазычанасць ён адказвае, што абавязкова разлічыцца, але дакладных тэрмінаў не называе.

Каментары6

  • 567
    31.08.2026
    С балкона его выкинуть и всё. Если бы у меня такое случилось, я бы не цацкался с ним вышвырнул бы его в чем было и замки поменял.
  • Вось так
    01.09.2026
    Калі ўмова скасавана праз суд: то ад першай лічбы наступнага месяца робіце новую ўмову напр. з дачкой. Яна засяляецца ў хатку з новай ўмовай і праз выклік красауцау “папросіць невядомых” пакінуць хату, прымусова ды з манаткамі. А калі - сынок лоб ды з ратвейлерам напр, то яшчэ файней. А ўвогуле - заплаціць разумнаму юрысту каб і ўмову саставіў “нетыпаваю”, і кансультацыю правёў.
  • Belarus
    01.09.2026
    В СССР эту женщину репрессировали бы за нетрудовые доходы. Юрист тоже хорош )) " [Юристов] надо брать в ежовые рукавицы и ставить в осадное положение, ибо эта интеллигентская сволочь часто паскудничает».

Цяпер чытаюць

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»54

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»

Усе навіны →
Усе навіны

«У нас няма канкурэнтаў». Беларуска расказала, як адкрыла папулярны барбершоп у райцэнтры3

Зяленскі заявіў, што расійскія ўдары пашкодзілі ўсе электрастанцыі ў краіне1

Ціханоўскі пра Ціханоўскую: Яна кажа: «Балюча чуць». Зараз табе будзе яшчэ больш балюча85

Пазняк: Нават пры мінімальным беларускім раскладзе Пуціла і Пратасевіч пойдуць пад следства105

«Пакінулі на некалькі гадзін аднаго на вакзале». Мужчына памёр пасля падзення з вышыні на працы4

«Першая думка — найлепшая». Экзаменатар — пра нюансы дзяржаўнага экзамену па польскай мове2

Джорджа Мелоні раскрытыкавала ЕС за хаос у перамовах па Украіне3

У Бабруйску запрашаюць на працу тыкток-стрымераў для вечаровых эфіраў. Колькі абяцаюць плаціць?4

Віталь Пінчук закінуў дэбютную шайбу ў НХЛ2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»54

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць