Свет11

У Інданезіі новы падвесны мост перакуліўся падчас урачыстага адкрыцця. Людзі ўпалі з вышыні

У вёсцы Маргачынта на Заходняй Яве ў Інданезіі падчас урачыстага адкрыцця новага падвеснага моста адбылося надзвычайнае здарэнне. Канструкцыя даўжынёй 60 метраў пачала моцна хістацца, а затым перакулілася набок пасля таго, як адзін з асноўных тросаў не вытрымаў нагрузкі.

Скрыншоты з відэа

На мост адначасова выйшлі каля 50 чалавек, хоць паводле патрабаванняў бяспекі на ім адначасова маглі знаходзіцца толькі трое. Людзі ўпалі з вышыні прыкладна 20 метраў, частка з іх спрабавала ўтрымацца за тросы і правады.

Нягледзячы на небяспечную сітуацыю, аднак, абышлося без загінулых. Некалькі чалавек атрымалі лёгкія траўмы, сярод пацярпелых быў і кіраўнік мясцовага дэпартамента грамадскіх работ.

Стараста вёскі Энджэнг Анвар Саліхін расказаў, што перад здарэннем мост пачаў прыкметна разгойдвацца з боку ў бок. Людзі зразумелі, што адбываецца нешта небяспечнае, але адрэагаваць не паспелі, бо ўсё адбылося за лічаныя секунды.

Прадстаўнік інданезійскай арміі брыгадны генерал Доні Прамона ўдакладніў, што мост цалкам не абрынуўся. Паводле яго слоў, з-за празмернай колькасці людзей і вялікай нагрузкі левы падвесны трос адчапіўся ад мацавання, у выніку чаго ўся канструкцыя нахілілася набок.

Пасля здарэння мост часова закрылі для руху. Спецыялісты праводзяць неабходны рамонт і ўзмацняюць меры бяспекі.

Каментары1

  • Filipp
    02.09.2026
    "На мост адначасова выйшлі каля 50 чалавек, хоць паводле патрабаванняў бяспекі на ім адначасова маглі знаходзіцца толькі трое. "©
    Няўжо яны такія недалёкія, што не ведаюць розніцу паміж 3 і 50?

Цяпер чытаюць

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам15

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам

Усе навіны →
Усе навіны

У Еўрасаюзе ўзгаднілі новыя санкцыі супраць Расіі. У спісе — 50 расійскіх банкаў7

Калас: Расія, верагодна, адпраўляе выкрадзеных дзяцей ваяваць супраць Украіны9

Палякі перавезлі ў Балтыйскае мора больш за 9 тысяч вугроў, каб іх не пералавілі расіяне12

У Перу выбралі мэра, падкінуўшы ўверх манетку

Адвакат Аляксандр Данілевіч: Мяне адвялі ў клетку на КПП і зачыталі ўказ для службовага карыстання пра памілаванне па просьбе Міжнароднага алімпійскага камітэта10

Малюнак брытанскага прынца Джорджа апублікавалі ў вядомым часопісе. Рэдактарам быў ягоны бацька

У Ціхім акіяне знайшлі месцы, якія амаль не зазналі ўплыву чалавека2

У Слуцкім раёне пенсіянера пераехаў асфальтаўкладчык1

Украіна падбіла расійскі ракетны карабель у Балтыйскім моры10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам15

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць