Трамп: Уіткаф і Кушнер вязуць у Маскву і Кіеў прапанову аб завяршэнні вайны
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што яго спецыяльныя прадстаўнікі Стыў Уіткаф і Джарэд Кушнер падчас запланаваных на выхадныя візітаў у Маскву і Кіеў павязуць прапанову аб заканчэнні вайны, паведамляе «Еўрапейская праўда».

Дональд Трамп. Фота: Andrew Harnik / Getty Images
«Яны вязуць з сабой прапанову наконт завяршэння вайны», — сказаў Трамп журналістам, каментуючы будучыя паездкі сваіх перамоўнікаў у Расію і Украіну.
Увечары 4 верасня прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі пацвердзіў, што Уіткаф і Кушнер наведаюць Кіеў у найбліжэйшую нядзелю.
Раней у СМІ з'явілася інфармацыя, што амерыканскія спецпрадстаўнікі нібыта разглядаюць магчымую адмову ад свайго візіту ва Украіну на фоне пагроз з боку Расіі.
Каментары