Ці могуць чалавека не пусціць у краму за пяць хвілін да яе закрыцця?
Калі крама афіцыйна працуе, напрыклад, да 22:00, яна павінна забяспечваць доступ пакупнікоў на працягу ўсяго заяўленага часу працы. Пра гэта sb.by расказала адвакатка спецыялізаванай юрыдычнай кансультацыі № 2 Мінскай гарадской калегіі адвакатаў Юлія Епіхава.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Наша Ніва»
Паводле слоў адвакаткі, такое патрабаванне вынікае з артыкула 9 Закона «Аб абароне правоў спажыўцоў».
Правілы раздробнага гандлю таксама забараняюць спыняць доступ людзей у гандлёвую залу толькі таму, што набліжаецца час закрыцця.
Пры гэтым прыкладна за 10 хвілін да заканчэння працы супрацоўнікі крамы могуць папярэдзіць наведвальнікаў, што крама хутка закрыецца. Аднак абслугоўванне павінна працягвацца да афіцыйна ўстаноўленага часу закрыцця.
Цяпер чытаюць
«У сына на тэлефоне былі налепленыя сцяг і герб Расіі. З гэтага ўсё пачалося». Бацька школьніка з Баранавіч расказаў, як яго сына цкавалі аднакласнікі
Каментары
Але на падыходах да ix маргиналы могуць й у́ бок пырнуць.Трэ трымаць вуха вастро!
Калі б ты працавау́ як бОльшасць нармалёвых грамадзян, не цягау́ся б начамі па крамах!
Ноччу трэба адпачываць.
Сітуацыя: вы заходзіце за 5 хвілін да закрыцця, за 2 хвіліны даходзіце да хваста чаргі, і роўна ў час закрыцця перад вамі адзін (два, тры...) чалавек. Вас павінны абслужыць ці не?