Рубіа: План аднаўлення перамоваў паміж Расіяй і Украінай падрыхтуюць у найбліжэйшыя тыдні
«Мы заўсёды былі гатовыя выконваць функцыі пасярэднікаў», — сказаў дзяржсакратар.

Марка Рубіа. Фота: Chip Somodevilla/Getty Images
Дзяржсакратар ЗША Марка Рубіа дапусціў, што план аднаўлення перамоваў паміж Расіяй і Украінай падрыхтуюць у «найбліжэйшыя тыдні»
«Мы заўсёды былі гатовыя выконваць функцыі пасярэднікаў. І я не хачу быць ні празмерна аптымістычным, ні песімістычным <…> У бліжэйшыя тыдні ёсць магчымасць распрацаваць план далейшых ініцыятыў для аднаўлення перамоваў», — сказаў дзяржсакратар ЗША Марка Рубіа.
Паводле яго слоў, новыя ініцыятывы могуць дапамагчы знайсці рашэнне, якое задаволіць абодва бакі.
Цяпер чытаюць
«Беларусь яны бачаць часткай Расіі». Што значыць уздым «Альтэрнатывы для Германіі», наколькі далёка гэта можа зайсці і як сябе пазіцыянаваць беларусам
Каментары