Музыка

Расійскі прадзюсар Макс Фадзееў выпусціў песню пра Беларусь — і спеў яе з дачкой бізнэсмена, звязанага з сям'ёй Шэймана

Вядомы расійскі спявак і прадзюсар Макс Фадзееў вырашыў зрабіць цыкл песень, прысвечаных былым савецкім рэспублікам.

Фота: fadeevmaxim / Instagram

Песня Фадзеева мае назву «Беларусь мая». Расіянін выпусціў яе 11 верасня, а ўпершыню праспявае песню ўжывую 26 верасня на ўласным канцэрце ў «Мінск-Арэне».

Фадзееў цяпер стварае цыкл песень, прысвечаных былым савецкім рэспублікам, і «Беларусь мая» — адзін з гэтых твораў. Гэтая рускамоўная песня поўная штампаў пра Беларусь. Глядзіце самі:

«И в глазах-озёрах твоих
Столько силы, столько любви,
Над тобою буслы парят,
Моя дорогая земля […]

Над тобою звёзды горят,
И непокорённый вовек
Посреди Хатыни сейчас
Каменный стоит человек».

Гэтую песню Фадзееў запісаў дуэтам з Марго Зінгман, 11‑гадовай спявачкай з Мінска. Расіянін кажа, што абраў яе, бо Марго зачаравала сваім талентам:

«Вядома, можна было б запрасіць ужо вядомага артыста — гэта быў бы самы просты і відавочны шлях. Але мне заўжды цікавей адкрываць сапраўдны талент і даваць яму магчымасць быць пачутым. А ў Марго я гэты талент пачуў адразу».

Бацька Марго — Аляксандр Зінгман, бізнэсмен, які шмат займаецца праектамі ў Афрыцы. Разам з Сяргеем Шэйманам, сынам Віктара Шэймана, Зінгман некалі быў бенефіцыярам бізнэсу па здабычы золата ў Зімбабвэ. У 2021‑м Зінгман правёў некалькі дзён за кратамі ў Конга — яго арыштавалі па падазрэнні ў пастаўках зброі, але вызвалілі.

Што да Марго, у 2025‑м яна засвяцілася на расійскім шоу «Голас. Дзеці» і айчынным «Фактор.BY. Дзеці» — у апошнім Зінгман дайшла да суперфіналу. Пазней дзяўчынка яшчэ і паўдзельнічала ў расійскай «Дзіцячай Новай Хвалі», дзе ўзяла другую прэмію.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары

Цяпер чытаюць

Па падазрэнні ў забойстве цяжарнай мінчанкі затрымалі хакейнага суддзю Аляксея Гаўрылёнка

Па падазрэнні ў забойстве цяжарнай мінчанкі затрымалі хакейнага суддзю Аляксея Гаўрылёнка

Усе навіны →
Усе навіны

Дзяўчыну не пусцілі ў мінскае метро з сабакам — давялося надзяваць пакет ФОТАФАКТ7

Андрэй Пачобут наведаў у Мінску Валадарку ФОТЫ23

Кіроўца монакола ў Мінску разагнаўся да 60 км/г5

Законапраект пра маштабныя санкцыі супраць Расіі нарэшце вынесуць на галасаванне ў Палаце прадстаўнікоў ЗША. Але яго могуць заблакаваць дэмакраты

«Табе мала засталося ездзіць». Кіроўца слонімскай маршруткі груба абышоўся з падлеткам з інваліднасцю2

«Напэўна, гэта мой апошні паход у лес». Жыхарку Смалявічаў атакаваў рой восаў2

На поўдні Беларусі зноў запрацавалі рэтранслятары для навядзення расійскіх дронаў4

Хто цяпер вырашае, як называюцца тыя ці іншыя месцы на карце?2

Джон Коўл прыедзе ў Беларусь 15 верасня. Лукашэнка, аднак папярэдзіў: «вялікай здзелкі» не будзе14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Па падазрэнні ў забойстве цяжарнай мінчанкі затрымалі хакейнага суддзю Аляксея Гаўрылёнка

Па падазрэнні ў забойстве цяжарнай мінчанкі затрымалі хакейнага суддзю Аляксея Гаўрылёнка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць