Грамадства

У Мінску пасля маштабнай рэнавацыі адкрыўся Палац шлюбаў на Камуністычнай ФОТЫ

Палац грамадзянскіх абрадаў на Камуністычнай у Мінску, дзе за шэсць дзесяцігоддзяў паспелі распісацца больш за 120 тысяч пар, сёння адчыніў дзверы пасля маштабнай рэнавацыі. Выданне Domovita.by пабывала на адкрыцці і першым ацаніла абноўленыя памяшканні.

Амаль паўтара года тут ішоў рамонт, падчас якога рэстаўратары вярталі да жыцця інтэр'еры галоўнай вясельнай лакацыі сталіцы. Памяшканне з больш чым паўвекавай гісторыяй заўважна пераўтварылася: залы сталі значна святлейшымі і візуальна прасторнейшымі. 

Ад гастранома да Палаца шлюбаў

Жылая пяціпавярховая сталінка на вуліцы Камуністычнай, 8 была пабудаваная ў другой палове 50‑х гадоў мінулага стагоддзя. Маляўнічае размяшчэнне каля набярэжнай Свіслачы зрабіла гэты дом адным з самых прыгожых і пазнавальных у сталіцы, хоць спачатку першы паверх тут займала звычайная прадуктовая крама.

Усё змянілася ў снежні 1965 года, калі пасля перапланіроўкі тут адкрыўся першы сталічны Палац шлюбаў.

За шэсць дзесяцігоддзяў працы тут зарэгістравалі адносіны больш за 220 000 чалавек з амаль 100 розных краін свету. Доўгі час менавіта гэта пляцоўка заставалася галоўным месцам у сталіцы для роспісу маладых, а практычна ўсе цырымоніі праходзілі ва ўрачыстай абстаноўцы.

У 2018 годзе ўстанову перайменавалі ў Палац грамадзянскіх абрадаў, захаваўшы яго статус цэнтральнага вясельнага дома сталіцы. Увесну 2024 года палац зачыніўся на капітальны рамонт, а рэгістрацыі часова перанеслі ў залы гатэля «Вікторыя» на праспекце Пераможцаў.

Светлыя інтэр'еры і абноўленыя залы

Папярэдні капітальны рамонт тут праводзілі яшчэ напрыканцы 1990‑х гадоў, і на сённяшні дзень інтэр'ерам патрабаваўся свежы погляд.

Цяпер дывановыя дарожкі і цёмныя элементы аздаблення саступілі месца светлай класіцы, дзякуючы якой залы сталі візуальна прасторнейшымі і напоўніліся святлом. Для аздаблення сцен майстры абралі фактурную венецыянскую тынкоўку, а ўваходныя групы і праходныя зоны аформілі гранітам і керамагранітам.

Планіроўку таксама зрабілі больш функцыянальнай для маладых і гасцей. Памяшканні забяспечылі якаснай акустыкай і сістэмай электроннай чаргі. Акрамя таго, будаўнікі прадугледзелі дадатковы ўваход і стварылі паўнавартаснае безбар'ернае асяроддзе, каб у палац было зручна падымацца абсалютна ўсім наведвальнікам.

Пакоі жаніха і нявесты таксама цалкам пераўладкаваныя: там зрабілі сучасны касметычны рамонт, паставілі новую мэблю і падабралі свежае светлае афармленне ў тон агульнаму стылю.

Захаваная спадчына і рэстаўрацыя

Паколькі жылы дом знаходзіцца пад аховай дзяржавы, усе будаўнічыя працэсы вяліся з навуковым суправаджэннем, а фасад застаўся ў сваім звычайным выглядзе. Унутры будынка спецыялісты таксама беражліва паставіліся да аўтэнтычных дэталяў.

Майстры адрэстаўравалі і вярнулі на свае месцы мазаічныя вітражы і крыштальныя люстры. Дзверы з натуральнага масіву дрэва з аўтарскай разьбой аднавілі, а захаваны дубовы паркет акуратна адшліфавалі і наноў пакрылі ахоўным саставам.

Галоўны гонар палаца — насценны трыптых мастака-манументаліста Леаніда Дударэнкі, прысвечаны стадыям традыцыйнага беларускага вясельнага абраду, — таксама застаўся на галоўнай сцяне. У выніку інтэр'ер атрымаўся светлым, стрыманым і святочным, захаваўшы сваю больш чым паўвекавую гісторыю.

Каментары

Цяпер чытаюць

Лукашэнка: Што творыцца ў краіне, у нас усе гэтую гусь круцяць25

Лукашэнка: Што творыцца ў краіне, у нас усе гэтую гусь круцяць

Усе навіны →
Усе навіны

У Гродне зносілі склад і абрынулі частку сцяны на праезную частку. Аскепкі пашкодзілі аўтамабіль

«Не зразумелі, што гэта бегае». На запраўцы знайшлі ката, які быў увесь у апёках і зялёнцы3

Расійскія беспілотнікі атакавалі гандлёвы цэнтр у Сумах

Трамп заявіў, што «Пуцін хоча заключыць здзелку»12

Украіна аб'явіла ў вышук «Жэню з Гомеля». Што пра яго вядома?1

Беларуска Карына Казлоўская заваявала на чэмпіянаце Польшчы па стральбе з лука сем залатых медалёў. Больш проста не было 8

Фестываль «Тбілісоба» пасля сямігадовага перапынку вяртаецца ў Мінск1

Арына Сабаленка з наступнага тыдня ўжо не будзе першай ракеткай свету7

Самалёт Зяленскага, які вылятаў з Малдовы ў Нарвегію, ледзь не трапіў пад удар дрона2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка: Што творыцца ў краіне, у нас усе гэтую гусь круцяць25

Лукашэнка: Што творыцца ў краіне, у нас усе гэтую гусь круцяць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць