Эканоміка1414

«Яе не было і не будзе». Лукашэнка выказаўся пра маштабную прыватызацыю ў Беларусі

У Беларусі не будзе ні шокавай тэрапіі, ні маштабнай прыватызацыі дзяржаўнай уласнасці. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў падчас сваёй паездкі на Абуз-Лясноўскі палігон у Баранавіцкім раёне, піша БелТА.

Фота: Alexander Kazakov / Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP

«Я не супраць прыватнай уласнасці. Толькі я асцярожны з прыватызацыяй», — заявіў Лукашэнка.

Ён прывёў у прыклад нядаўняе абмеркаванне ўмоў перадачы ў кіраванне і наступнага выкупу прыватнай кампаніяй «Сервалюкс» гаспадарак у Дубровенскім раёне Віцебскай вобласці. Па словах Лукашэнкі, кампанія была гатовая атрымаць гэтыя гаспадаркі ўсяго за адну базавую адзінку. Ён заявіў, што не лічыць такую ўмову справядлівай, бо нават праблемныя гаспадаркі маюць жывёлу, памяшканні, трактары, камбайны і іншую тэхніку.

Лукашэнка лічыць, што пры выкупе трэба ўлічваць рэальныя актывы гаспадарак і іх даўгі, а не ставіць сімвалічную цану.

Паводле яго слоў, прыватным інвестарам у першую чаргу прапануюць гаспадаркі, якія працуюць неэфектыўна. У цэлым па краіне іх нібыта няшмат, але ў Віцебскай вобласці хапае. Лукашэнка заявіў, што рэгіёну ўжо дапамаглі з тэхнікай, дзякуючы чаму своечасова пасеялі рапс і атрымалі каля мільёна тон збожжа. Аднак, паводле яго, гэта толькі першыя крокі.

Гаворачы пра залучэнне прыватных інвестараў і перадачу ім асобных дзяржаўных актываў, Лукашэнка падкрэсліў, што палітыка ў гэтым кірунку будзе працягвацца. Пры гэтым Беларусь не мае намеру праводзіць рэзкую і маштабную прыватызацыю.

«Яе не было і не будзе», — заявіў ён.

Лукашэнка таксама сказаў, што рашэнне аб прыватызацыі дзяржаўных актываў у Беларусі фактычна прымаецца толькі з яго згоды. Ён адзначыў, што складанасць і ў вызначэнні справядлівай цаны дзяржаўных прадпрыемстваў.

Закранаючы пытанні развіцця рэгіёнаў, Лукашэнка таксама звярнуў увагу на дэмаграфічную праблему і недахоп працоўных рук. Калі ўнутры краіны не стае работнікаў, іх даводзіцца запрашаць з-за мяжы. У якасці прыкладу ён назваў грамадзян Узбекістана, якія працуюць у Беларусі.

Паводле Лукашэнкі, прыцягненне ўзбекскіх работнікаў з'яўляецца кантраляваным працэсам. Ён заявіў, што асабіста сочыць за тым, як яны працуюць, і атрымлівае станоўчыя водгукі.

Каментары14

  • усёў7ю
    11.09.2026
    Тэндэр, навошта расейскі капітал, калі ёсць УДП?
  • Барадзед
    11.09.2026
    Тэндэр, это он так зазывает в страну приватизаторов. Из-под полы предлагает гос. собственность, не публично.
  • Ёсік
    11.09.2026
    Не было й не будзе, так і ёсьць, бо ўжо даўно прайшла на карысьць зграі лукашэнкаўскай - калійка, тытунь, МЗКЦ, БелАЗ ды іншыя прадпрыемствы. Калі ўжо нажарэцца?

Цяпер чытаюць

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму

Усе навіны →
Усе навіны

Саліст «Трох дзён дажджу» пра скандальны канцэрт у Мінску: Праз стан майго здароўя мы не змаглі выканаць усю праграму так, як хацелі2

Арыштавалі мінчука, які 27 гадоў таму зарэзаў маладую валютчыцу. Яго здаў падзельнік, які цяпер сядзіць на пажыццёвым8

Скандальна вядомай беларускай блогерцы адмовіліся прадаваць пярсцёнак Cartier у Парыжы49

У Харватыі перакуліўся пасажырскі аўтобус. Беларуска атрымала траўмы, дзве пасажыркі загінулі

У «Вялікім камені» пабудуюць стылёвы жылы комплекс. Вось якія цэны8

У Мінску адкрыюць новую вуліцу да канца года

Адной з мэтаў званка Стуба і Сцёрэ Пуціну была ацэнка псіхалагічнага стану расійскага прэзідэнта5

Памёр полацкі музыкант Руслан Кунцэвіч

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць