Грамадства

Што вядома пра хакейнага суддзю, затрыманага па падазрэнні ў забойстве цяжарнай мінчанкі

43‑гадовую мінчанку Таццяну Марцішчанка, якая была цяжарная, верагодна забіў бацька будучага дзіцяці. Цела жанчыны ён вывез у дарожнай сумцы і закапаў за горадам. «Трыбуна» назвала імя затрыманага — 38‑гадовы хакейны суддзя Аляксей Гаўрылёнак. Што пра яго вядома?

Аляксей Гаўрылёнак

Гаўрылёнак сапраўды прафесійны хакеіст, але ў мінулым, расказвае «Трыбуна». Гуляў да 28 гадоў, дзейнічаў на пазіцыі абаронцы, прычым даволі жорстка — у двух сезонах колькасць штрафнога часу пераваліла за сто хвілін.

Кар'ера прайшла ў экстралізе — мінскае «Дынама», «Керамін» і «Брэст». Галоўнае дасягненне — Кубак Беларусі ў сезоне-2006/07 з дынамаўцамі. Праўда, Гаўрылёнак у тым турніры правёў толькі адну гульню.

Гаўрылёнак мог гуляць у адной камандзе з Дзмітрыем Баскавым. Гаўрылёнак выступаў за «Брэст» з 2008 па 2015 год, а Баскаў вяртаўся туды на сезон 2008/2009.

Забітая Таццяна Марцішчанка. Фота: інстаграм 

Таксама Гаўрылёнак выступаў за моладзевыя зборныя Беларусі. У складзе U-20 з'ездзіў на чэмпіянат свету-2007. Там правёў шэсць матчаў пры паказчыку карыснасці «— 2». Па выніках турніру Беларусь пакінула элітны дывізіён.

У ліпені 2015‑га Гаўрылёнак скасаваў кантракт з «Брэстам» па згодзе бакоў і больш прафесійна не гуляў. Аднак з хакеем не скончыў — стаў арбітрам. Гаўрылёнак у асноўным абслугоўваў матчы чэмпіянату Беларусі. У судзейскія скандалы не трапляў, публічнай крытыкі ад суддзяў і гульцоў у яго бок не было.

Самы сур'ёзны матч у кар'еры адпрацаваў у сакавіку 2019-га. Тады яго паставілі другім галоўным рэферы разам з Уладзімірам Налівайкам на другую гульню паўфінальнай серыі плэй-оф паміж «Нёманам» і «Шахцёрам» (2:5).

У экстралізе-2026/27 папрацаваць не паспеў — турнір стартаваў 9 верасня, на наступны дзень пасля забойства. Затое Кубак краіны гэтым летам зачапіў. 10 жніўня ў Баранавічах судзіў сустрэчу мясцовага «Авіятара» і «Шахцёра» — гэта пакуль апошняя дарослая гульня, на якой ён працаваў.

У 2020‑м Гаўрылёнак выходзіў як гулец за зборную Мінскай вобласці ў матчы супраць каманды Аляксандра Лукашэнкі. Чакана, перамагла каманда Лукашэнкі.

Пасля гэтага Гаўрылёнак працаваў на матчах, дзе гуляла каманда Лукашэнкі, як суддзя. Апошні раз з ей перасекся 14 лютага гэтага года — нічыя са зборнай Мінскай вобласці 5:5 без удзелу самога Лукашэнкі.

Бацька экс-хакеіста, Аляксандр Гаўрылёнак, у мінулым вядомы брамнік. Абараняў вароты мінскага «Дынама» і «Цівалі», чатыры разы браў золата чэмпіянату Беларусі. Мае 17 матчаў за зборную Беларусі, дзе канкурыраваў з Андрэем Мезіным, Аляксандрам Шумідубам і Леанідам Фацікавым. Правёў дзве гульні на чэмпіянаце свету — 1998.

Скончыўшы гуляць пасля сезона 2002/03, Гаўрылёнак-старэйшы стаў трэнерам. Працаваў у сістэме мінскага «Дынама», моладзевых зборных Беларусі і зборнай Эстоніі. З 2009‑га па 2015‑ы ўзначальваў «Брэст», дзе ў абароне выступалі яго сыны Аляксей і Мікалай. Першы скончыў кар'еру якраз у гэтай камандзе, калі бацька пакінуў пасаду.

У мінулым сезоне Аляксандр Гаўрылёнак трэніраваў моладзевыя каманды «Пінскіх ястрабаў». Яго старэйшы сын — Мікалай — да «Брэста» гуляў у абароне мінскага «Дынама» (у 2006‑м узяў срэбра экстралігі) і «Нёмана». Завяршыў кар'еру ў Жлобіне.

Пра забойства жанчыны стала вядома 11 верасня. Яе шукалі з 8 верасня. Паведамленне пра знікненне Таццяны Марцішчанка паступіла ў міліцыю ад яе дачкі праз два дні пасля забойства. На працягу сутак падазраванага затрымалі. У дачыненні да яго завялі крымінальную справу.

Таццяна Марцішчанка. Фота: інстаграм 

Каментары

Цяпер чытаюць

Вядучы СТБ Раман Пратасевіч пабраўся шлюбам трэцім разам49

Вядучы СТБ Раман Пратасевіч пабраўся шлюбам трэцім разам

Усе навіны →
Усе навіны

Аўстрыйская пякарня пачала прадаваць у Нью-Ёрку хлеб па 60 даляраў за бохан4

На Венецыянскім фестывалі ўпершыню за 40 гадоў паказалі фільм пра Беларусь1

400 тон пяску і трыбуны на 1800 чалавек. Вось што зрабілі на Нямізе5

Нямецкія СМІ назвалі імя беларуса, якога падазраюць у падрыхтоўцы тэракта ў Лейпцыгу5

Лэдзі Гага стала мамай5

Зяленскі заявіў, што гатовы сустрэцца з Пуціным на саміце G20 у Маямі8

На дарогі выйшаў інавацыйны цягач МАЗ-Х13

Сацработніцу з самага ўсходу Беларусі асудзілі па палітычнай крыміналцы4

«Высокі такі хлопец, хакеіст». Падрабязнасці забойства цяжарнай мінчанкі12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вядучы СТБ Раман Пратасевіч пабраўся шлюбам трэцім разам49

Вядучы СТБ Раман Пратасевіч пабраўся шлюбам трэцім разам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць