Грамадства11

«За гэта ў турму трэба саджаць». Лукашэнку абурыла, як церабуць лён на роднай Шклоўшчыне

Аляксандр Лукашэнка з інспекцыяй наведвае Шклоўскі раён. Ён наведвае сельгаспрадпрыемства «Гавяды-Агра», піша БелТА.

Менавіта на гэтым полі сёлета апрацоўвалі лён, аднак якасць уборкі гэтай культуры пакідае жадаць лепшага.

«Вы хацелі паказаць, як не трэба працаваць? За гэта трэба ў турму саджаць. Гэта такое церабленне лёну? Агідна. Я ад цябе (старшыні Магілёўскага аблвыканкама) гэтага не чакаў. А вам (кіраўніку Мінсельгасхарча і памочніку ў рэгіёне) я б параіў тэорыяй спыніць займацца, а пачаць займацца канкрэтнымі справамі. Гэта жах, кашмар. Будзем разбірацца. Такога быць не павінна. Лён — вы яго прыбралі тут? Вы яго загубілі тут», — сказаў Лукашэнка.

Звяртаючыся да чыноўнікаў, ён зрабіў выснову: «Гэта кажа пра тое, што вы топчацеся там, дзе часцей бывае прэзідэнт і дзе каля дарогі бліжэй. А ў мядзведжыя вуглы вы не заязджаеце. Калі вы рызыкнулі прэзідэнта пасадзіць на гэтае поле, то астатнія ў вас наогул у жахлівым стане».

Лукашэнку праінфармавалі пра сітуацыю на прадпрыемстве. Нядаўна тут памянялі кіраўніка. Ёсць толькі запыт на некалькі дадатковых адзінак энерганасычаных трактароў і камбайнаў.

Лукашэнка адзначыў, што не праблема — даць каманду на пастаўку тэхнікі, але пытанне ў тым, як гэта гаспадарка пры такой працы за яе разлічыцца. «Купляй. Але што ты купіш за гэты лён? Тут дысцыпліны элементарнай няма. Калі няма тэхналогіі, навошта даваць трактары і камбайны?» — заўважыў ён.

Каментары1

  • цыкада
    18.09.2026
    ну прямо как в белорусском войске, один работает - семеро смотрят. Грусть, печаль

Цяпер чытаюць

«Калі працуеш дома — жыць няма за што, а калі працуеш на фуры — жыць няма калі». Беларусы-дальнабоі расказалі пра свой лад жыцця8

«Калі працуеш дома — жыць няма за што, а калі працуеш на фуры — жыць няма калі». Беларусы-дальнабоі расказалі пра свой лад жыцця

Усе навіны →
Усе навіны

У Брэсце прадаюць маленечкую аднапакаёўку, дзе пасля застануцца жыць маці і дачка. У чым прыкол?5

Беларускі акцёр праводзіць у Беластоку касцюмаваныя экскурсіі2

«Гуляйце ў відэагульні або будзеце тупымі!» Што за даследаванне працы мозгу так усхвалявала Ілана Маска3

Малады беларус не хацеў сядзець у Расіі за наркотыкі, таму прыдумаў, як хутка выйсці з калоніі — і выйшаў на ўкраінскія пазіцыі пад Пакроўскам4

Дзе працуюць новыя сваякі Ірыны Абельскай?8

Вайсковы дарадца Трампа параіў рыхтавацца да баявых дзеянняў на арбіце Месяца17

Памёр Васіль Жураўлёў

Набыццё беларусам газавага тэрмінала на Падляшшы выклікала трывогу палякаў, але спецслужбы далі дабро

Ціханоўская едзе ў Нью-Ёрк. Яна можа перасекчыся з прадстаўнікамі Лукашэнкі, але галоўную інтрыгу пакуль не раскрываюць55

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Калі працуеш дома — жыць няма за што, а калі працуеш на фуры — жыць няма калі». Беларусы-дальнабоі расказалі пра свой лад жыцця8

«Калі працуеш дома — жыць няма за што, а калі працуеш на фуры — жыць няма калі». Беларусы-дальнабоі расказалі пра свой лад жыцця

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць