Свет4545

Трамп падпісаў закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп падпісаў закон, які прадугледжвае пашырэнне санкцый, мытаў і іншых абмежаванняў у дачыненні да Расіі, а таксама працягвае дзеянне ўжо ўведзеных санкцый супраць Ірана.

Дональд Трамп. Фота: Win McNamee / Getty Images

Раней законапраект ухвалілі абедзве палаты Кангрэса ЗША. Дакумент прадугледжвае санкцыі супраць вышэйшага расійскага кіраўніцтва, алігархаў і членаў іх сем'яў, кампаній банкаўскага і энергетычнага сектараў, а таксама суднаў так званага ценявога флоту Расіі.

Акрамя таго, закон дае прэзідэнту ЗША паўнамоцтвы ўводзіць мыты ў дачыненні да найбуйнейшых купцоў расійскіх энерганосьбітаў. Таксама пашыраюцца магчымасці амерыканскай адміністрацыі для прымянення санкцыйнага рэжыму.

Кангрэсмен Майкл Маккол, які быў ініцыятарам законапраекта, раней падкрэсліваў: ухваленне дакумента напярэдадні зімовых месяцаў важнае, паколькі гэта аказвае ціск на Пуціна і яго саюзнікаў да таго, як Расія можа пачаць наносіць удары па грамадзянскай інфраструктуры — аб'ектах, звязаных з доступам да святла і вады.

Каментары45

  • Лол
    19.09.2026
    Вось быў святы чалавек -Абама. Ну падумаеш Крым аддаў. Затое як прыгожа казаў пра дэмакратыю… А гэты руды клоўн/ агент толькі і ўмее што еўрапейцаў на месца ставіць, Іран бамбіць, Кубу нішчыць і на Расію санкцыі накладаць. Ды яшчэ асмеліўся Меркель за Паўночны паток выказваць, нахал. Ну Красноў, ну агент….
  • барадзед
    19.09.2026
    Грэм прапаноўваў 500% тарыфаў для ўсіх хто гандлюе з Расеяй
    прайшло два гады
    скончылася 100% для тых хто не спадабаецца трумпу (Данія ці Гішпанія мабыць, дакладна не Кітай), лукашэнку ўвогуле дазволілі гандляваць людзьмі без аніякіх тарыфаў
    самога Грэма нават ўжо на бастыёне беларушчыны і не ўзгадваюць
  • Факт
    19.09.2026
    Лол, Байдэн даў Украіне ўсё, Трамп нічога, толькі інфу выведкі для ўдараў па расіі, за астатняе плаціць зараз Еўропа, гэта факт.

Цяпер чытаюць

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 17

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 

Усе навіны →
Усе навіны

Былы кіраўнік Службы бяспекі Лукашэнкі прадаў катэдж у Драздах за $1,2 мільёна13

«Адкрываецца кармушка, заглядвае гэты *ёбак Вадзім у акулярчыках і кажа: «Ну што ты, Сахарок!»11

У Кіеве расійскімі ўдарамі пашкоджана дэпо станцыі «Кіеў-Пасажырскі», дата– і бізнэс-цэнтры, жылыя дамы

Дрон трапіў па прапускным пункце на беларуска-расійскай мяжы. Ужо не першы раз1

Расія плануе на наступны год рэкордныя вайсковыя расходы 2

Ветэрынара з-пад Століна асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»1

Беларускія турмы ці турмы для беларусаў?19

Германія запатрабавала скараціць праект бюджэту ЕС на сотні мільярдаў еўра. З бюджэту ЕС фінансуецца і беларуская культура19

Віктар Пракапеня зарэгістраваў у Польшчы яшчэ адну кампанію7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 17

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць