Кубракоў прапануе дазволіць сілавікам «у асаблівых умовах» дзейнічаць без санкцыі пракурора
«Задача сілавікоў — спыняць правакацыі», — мяркуе міністр унутраных спраў.

Міністр унутраных спраў прапануе пашырыць паўнамоцтвы аператыўна-сітуацыйных штабоў. Пра гэта ён заявіў падчас комплексных камандна-штабных вучэнняў у Гомельскай вобласці.
«Варта прапрацаваць пытанне, каб пры дзеяннях у асаблівых умовах мы маглі прымаць пэўныя рашэнні без санкцыі пракурора. Для гэтага паўнамоцтвы кіраўнікоў аператыўна-сітуацыйных штабоў павінны быць пашыраныя. Важна ўлічыць усе юрыдычныя аспекты», — сказаў ён.
Кіраўнік МУС падкрэсліў, што задача сілавікоў — спыняць «правакацыі».

«Пры спыненні масавых беспарадкаў працуем выразна і зладжана. Рашэнні прымаеце вы, дзейнічаеце строга ў адпаведнасці з заканадаўствам. Галоўнае — не дапускаць правакацый, спыняючы іх у самым пачатку», — заявіў Кубракоў.
Каментары