Грамадства66

58‑гадовую мінчанку асудзілі за пратэсты і «абразу Лукашэнкі»

Аксана Марыніна — па адукацыі педагог.

Аксана Марыніна. Фота з яе старонкі ў фэйсбуку

Мінчанцы Аксане Марынінай (Шышыкавай) 58 гадоў. У 1992 годзе жанчына скончыла Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка. Яна замужам, мае дарослую дачку.

Мяркуючы па сацсетках, доўгі час Аксана займалася продажам тавараў для здароўя.

Нядаўна Аксану асудзілі ў судзе Першамайскага раёна Мінска паводле ч. 1 арт. 342 (актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і ч. 1 арт. 368 (абраза Лукашэнкі) КК.

Марынінай прысудзілі хатнюю хімію.

Масавыя палітычныя рэпрэсіі ў краіне пачаліся пасля 2020 года. Тады Аляксандр Лукашэнка прайграў Святлане Ціханоўскай, але не аддаў ёй улады, а змусіў яе выехаць за мяжу. Адбыліся масавыя народныя пратэсты супраць дыктатуры і фальсіфікацыі выбараў. На гэта ўлады адказалі рэпрэсіямі.

Паводле падлікаў аб'яднання сілавікоў «Белпол» і праваабаронцаў, вядомыя імёны як мінімум 10050 чалавек, якія падпалі пад палітычна матываваныя крымінальныя справы. Усяго тыя ці іншыя палітычныя рэпрэсіі (крыміналкі, адміністратыўкі, звальненні, ператрусы, вымушаная эміграцыя) закранулі сотні тысяч беларусаў. 

«Экстрэмізмам» улады Беларусі лічаць патрабаванне правесці свабодныя выбары з празрыстым падлікам галасоў, а таксама практычна ўсялякую крытыку ўладаў, прарасійскіх гістарычных наратываў, праявы салідарнасці з Украінай, антываенныя выступы. 

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары6

  • дамовимся легка
    28.09.2026
    Хутка перамога, нужно продолжать договариваться с Лукашенком. Чем быстрее мы освободим всех заложников, тем больше он наберет новых.... Чем больше санкций снимем, тем более сильной станет его власть, и, главное, независимой от России.
  • Разреши им свободные выборы,
    28.09.2026
    Так они не разрешат мне ввести cbdc по повестке wef (c) путин
  • Ідзі
    28.09.2026
    дамовимся легка, ня трэба ні з кім дамаўляцца. Проста трэба спыніць займанне лухтой у выглядзе гэтых клавунатараў лідараў і лідарак. У 2010 годзе ніхто ні з кім не дамаўляўся і не "змагаўся ў спортзалях" - выпусцілі ўсіх праз паўгады. Людзі зацяліся і ўспыхлі ў 2020. Зараз гэтыя псеўдапляскі не даюць людзям ачуняць і загартавацца перад рашучым боем рэжыму, які скіраваў усе сілы на тое, каб трымаць палітвязняў у якасці прыкладу барацьбы з папамі гапонамі, якім на грантах да лямпачкі, колькі гэта ўсё будзе цягнуцца. Як і Лукашэнку пофіг, седзячы на крамлёўскай ігле.

Цяпер чытаюць

Вінакурню Любанскага ў Мінску закрыў сакрэтны гмах, дзе запраектаваныя кабінеты для допытаў і памяшканне для спальвання дакументаў7

Вінакурню Любанскага ў Мінску закрыў сакрэтны гмах, дзе запраектаваныя кабінеты для допытаў і памяшканне для спальвання дакументаў

Усе навіны →
Усе навіны

Статкевіч апублікаваў фоты іх новага з Марынай Адамовіч дома13

Гамельчука затрымалі на трасе на Чарнігаў і асудзілі нібыта за спробу далучыцца да Палка Каліноўскага. Ён расказаў, што было1

Саладуха распавёў, як Лукашэнка спяваў разам з ім «Чужую мілую»24

Што не так з ідэяй, быццам нацыі ўзніклі толькі ў ХІХ стагоддзі?44

Трамп заявіў, што папрасіў Зяленскага зменшыць атакі на НПЗ у Расіі10

У Краснадарскім краі ўкраінскія беспілотнікі атакавалі нафтабазу

Сеул патрабуе ад Кіева выбачэнняў за раскрыццё інфармацыі аб перадачы Паўднёвай Карэі ваеннапалонных з КНДР3

Шчасце бацькоў звязанае з колькасцю дзяцей у сям'і і нават іх полам

«Беларусь — найлепшая краіна. Але трэба падрыхтавацца». Мужчына чысціў тэлефон, але яго з сям'ёй усё роўна затрымалі на мяжы20

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вінакурню Любанскага ў Мінску закрыў сакрэтны гмах, дзе запраектаваныя кабінеты для допытаў і памяшканне для спальвання дакументаў7

Вінакурню Любанскага ў Мінску закрыў сакрэтны гмах, дзе запраектаваныя кабінеты для допытаў і памяшканне для спальвання дакументаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць