Грамадства33

У мінскіх шматпавярховіках пачалі ўключаць ацяпленне

Жыхары старых панэльных шматпавярховікаў і хрушчовак, якія не прайшлі капітальны рамонт, ужо больш за тыдзень скардзіліся на холад.

Уладальнікі «квадратных метраў» у новабудоўлях перажываюць змену сезонаў прасцей: максімум перавялі вокны ў «зімовы» рэжым. Але сёння ўсіх мінчан аб’ядноўвае агульная радасць: у асобныя дамы ўжо пачало паступаць цяпло, піша Onliner.by.

Пра тое, што батарэі больш не ледзяныя, у рэдакцыю паведаміла Таццяна. Дзяўчына жыве ў сталінцы на вуліцы Стралковай і, увогуле, пакуль асабліва не скардзілася на холад. Толькі ў спальні дзіцяці на ноч на ўсялякі выпадак уключала абагравальнік.

— Недзе тыдзень таму батарэі пачалі журчаць — відаць, тады сістэму правяралі. А сёння, нічога не чакаючы, падышла да батарэі і адчула, што ад радыятараў ідзе цяпло. Дакранулася, а яны сапраўды цёплыя. Вядома, не гарачыя, як у разгар зімы, але ўжо нешта, — радуецца мінчанка.

Жыхароў «Мінск-Света» сёння таксама папярэдзілі: спыняйце рамонтныя работы на сістэме ацяплення, вяртайце батарэі на месца або ўстанаўлівайце заглушкі.

«У цяперашні час супрацоўнікамі кіруючай арганізацыі праводзяцца работы па напаўненні і запуску сістэмы ацяплення ў жылых дамах комплексу. Нагадваем, што запуск сістэмы ацяплення ў жылым фондзе Мінска праводзіцца пасля прыняцця рашэння Мінгарвыканкама на працягу 5 рабочых дзён ад указанай у рашэнні даты», — удакладняюць у «Хэпі Планет».

Каментары3

  • Ганка
    30.09.2026
    У загніваюшчай Польшчы ў маёй кватэры ацяпленьне ўключылі шчэ ў пачатку верасьня. А ў мінулым годзе яго ўвогуле не выключалі, яно навал летам было. Я нават уключала сабе батарэі пару разоў летам, калі халодныя ночы былі.
  • Очевидно
    30.09.2026
    Ганка, так при гниении тепло выделяется
  • сантэхнік
    30.09.2026
    Нібыта капрэмонт нешта зменіць у сістэме ЖКХ, калі батарэі не мяняюць.

Што цяпер з італьянскімі візамі? Масавыя адмовы? Турфірмы называюць альтэрнатыву6

Што цяпер з італьянскімі візамі? Масавыя адмовы? Турфірмы называюць альтэрнатыву

Усе навіны →
Усе навіны

У Калінкавічах да Дажынак у парку паставілі фэйкавую «Кацюшу» ФОТАФАКТ8

Зборная Беларусі атрымала першую перамогу ў сёлетняй Лізе нацый. І адразу разгромную10

«Жаночая піўная» ў Мінску пратрымалася на энтузіязме і расіянках толькі паўгода. Цяпер шукаюць інвестара24

Журналістка ў Вільні паспрабавала паразмаўляць з удзельнікам акцыі супраць міграцыі ў Літву. Аказалася, што ён не гаворыць па-літоўску ВІДЭА36

«Рыхтуюцца новыя справы». Як адбываюць 15‑гадовыя тэрміны былыя маёры КДБ Акінчыцы3

Уэльс запатрабаваў у Лондана такіх жа правоў, якія мае Шатландыя

На змену «Азэмпіку» хутка можа прыйсці новы прэпарат2

Папулярныя тварожныя сыркі Feelin хутка знікнуць з крамных паліц5

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што цяпер з італьянскімі візамі? Масавыя адмовы? Турфірмы называюць альтэрнатыву6

Што цяпер з італьянскімі візамі? Масавыя адмовы? Турфірмы называюць альтэрнатыву

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць