Свет

У Цэнтральнаафрыканскай Рэспубліцы, якая стала галоўнай афрыканскай базай «Вагнера», у школьную праграму ўключылі рускую мову

Рашэнне было прынятае на пасяджэнні міжурадавай камісіі Расіі і Цэнтральнаафрыканскай рэспублікі (ЦАР), а міністр адукацыі краіны Арэльен-Сімпліс Кангбеле-Зінгас падпісаў адпаведную пастанову, паведамляе ТАСС.

Заняткі рускай мовы ў школах ЦАР выкладчыкі «Рускага дома» ў Бангі праводзяць з 2024 года. У мінулым навучальным годзе яе вывучалі каля 1,1 тысячы школьнікаў у сталіцы краіны. Яшчэ каля 2 тысяч дзяцей і дарослых штогод наведваюць бясплатныя курсы пры «Русскім доме».

У 2024—2025 навучальным годзе руская мова з ініцыятывы кіраўніцтва з'явілася ў праграмах дзвюх прыватных школ. Пазней яшчэ шэсць школ Бангі звярнуліся да «Русского дома» з просьбай арганізаваць заняткі.

Цэнтральнаафрыканская Рэспубліка з 2013 года знаходзіцца ў стане грамадзянскай вайны.

У 2018 годзе Расія накіравала туды вайсковых інструктараў, аднак, паводле дадзеных The Washington Post, на самой справе гэта былі байцы ПВК «Вагнер».

Менавіта ў ЦАР «Вагнер» у 2018 годзе стварыў сваю найбуйнейшую афрыканскую базу, піша Moscow Times.

Расійская ПВК ахоўвала прэзідэнта Фастэна-Арканжа Туадэру, дапамагала адбіць наступ паўстанцаў на Бангі ў 2020—2021 гадах і ваявала разам з войскам краіны супраць узброеных груповак.

Звязаныя з «Вагнерам» паліттэхнолагі і кампаніі таксама займаліся ў ЦАР прапагандай, у тым ліку праз мультфільмы і «Рускі дом» у Бангі. Узамен групоўка атрымала доступ да прыродных рэсурсаў краіны, уключаючы радовішчы золата і алмазаў, а таксама лясныя рэсурсы.

Каментары

Цяпер чытаюць

Ціханоўскі: Ціханоўскай можна было ў 2020‑м не пабаяцца турмы. І, можа, у беларусаў быў бы шанец137

Ціханоўскі: Ціханоўскай можна было ў 2020‑м не пабаяцца турмы. І, можа, у беларусаў быў бы шанец

Усе навіны →
Усе навіны

У ЗША ўцёк з турмы забойца, асуджаны да пажыццёвага зняволення1

Памёр акцёр Патрык Сцюарт, зорка «Зорнага шляху» і «Людзей Ікс»1

Наста Кудасава. Мы не верылі ў трыццаць сёмы — і да нас пагрукаў дваццаты13

УСУ ракетным ударам паразілі пускавую ўстаноўку для «Іскандэраў»3

У Польшчы людзі выклікалі паліцыю на «чорнага чалавека» ў падвале. Аказалася, што сапраўды чорны, але бабёр4

Чыноўнікі расказалі, калі ў Беларусі адновяць унутраныя авіярэйсы1

Ашчадзілі $1000 на паездцы, але пашкадавалі. Беларусы расказалі, як з'ездзілі на адпачынак у Егіпет

Памятаеце Пятрушу, які выдзіраў правады «дыджэям Перамен»? Яго перавялі ў трэцюю лігу чыноўнікаў пасля месяцаў беспрацоўя13

Пуцін заявіў пра гатоўнасць да вайны з Еўропай27

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўскі: Ціханоўскай можна было ў 2020‑м не пабаяцца турмы. І, можа, у беларусаў быў бы шанец137

Ціханоўскі: Ціханоўскай можна было ў 2020‑м не пабаяцца турмы. І, можа, у беларусаў быў бы шанец

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць