Грамадства22

«Я ведаю, што рана ці позна па мяне таксама могуць прыйсці». 56‑гадовага гамельчука асудзілі да 8,5 года калоніі

Эдуарда Курляндчыка абвінавацілі адразу па сямі палітычных артыкулах Крымінальнага кодэкса.

Эдуард Курляндчык. Фота з ягонай старонкі Укантакце

Эдуарду Курляндчыку 56 гадоў, ён родам з Гомеля. У нулявыя меў бізнэс у Расіі — фігураваў як заснавальнік маскоўскай будаўнічай кампаніі «Стройсіці».

Па-за працай Эдуард цікавіцца рыбалкай, аўтамабілямі і музыкай.

Пасля падзей 2020 года і пачатку поўнамаштабнага расійскага ўварвання ва Украіну ён прынцыпова заставаўся ў Беларусі.

«Я ў Беларусі! І я ведаю, што рана ці позна па мяне таксама могуць прыйсці», — адказваў Курляндчык у адной з дыскусій летам 2023 года.

Затрымалі Эдуарда 8 жніўня 2025 года — выглядае, што за каментары з неабароненага акаўнта ў тэлеграме.

На яго завялі крымінальную справу адразу па сямі артыкулах КК: за «распальванне варожасці» (арт. 130), «заклікі да санкцый і іншых дзеянняў на шкоду нацбяспецы» (арт. 361), «стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім» (арт. 361-1), «паклёп на Лукашэнку» (арт. 367), «абразу Лукашэнкі» (арт. 368), «абразу прадстаўніка ўлады» (арт. 369) і «дыскрэдытацыю Беларусі» (арт. 369-1).

У 2026 годзе, па інфармацыі «Вясны», суд прызначыў Эдуарду Курляндчыку 8 гадоў і 6 месяцаў калоніі. Нядаўна КДБ унёс яго ў спіс «тэрарыстаў», а праваабаронцы прызналі гамельчука палітвязнем.

Масавыя палітычныя рэпрэсіі ў краіне пачаліся пасля 2020 года. Тады Аляксандр Лукашэнка прайграў Святлане Ціханоўскай, але не аддаў ёй улады, а змусіў яе выехаць за мяжу. Адбыліся масавыя народныя пратэсты супраць дыктатуры і фальсіфікацыі выбараў. На гэта ўлады адказалі рэпрэсіямі.

Паводле падлікаў аб'яднання сілавікоў «Белпол» і праваабаронцаў, вядомыя імёны як мінімум 10 100 чалавек, якія падпалі пад палітычна матываваныя крымінальныя справы. Усяго тыя ці іншыя палітычныя рэпрэсіі (крыміналкі, адміністратыўкі, звальненні, ператрусы, вымушаная эміграцыя) закранулі сотні тысяч беларусаў. 

«Экстрэмізмам» улады Беларусі лічаць патрабаванне правесці свабодныя выбары з празрыстым падлікам галасоў, а таксама практычна ўсялякую крытыку ўладаў, прарасійскіх гістарычных наратываў, праявы салідарнасці з Украінай, антываенныя выступы.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары2

  • Янка Збеглы
    29.10.2026
    Беларусы-ябацькі насамрэч не забудуць і не даруюць. У адрозненне ад "неверагодных" беларусаў - на цяперашні момант большасцю дэпалітызаваных, млявых ды запалоханых.
  • Вы мяне прабачце
    29.10.2026
    Але ж гэта д.ілізм! Ну ты ж с грашамі, не інвалід, не хворы, тачка, срачка, дачка. Навошта сядзець і чакаць пакуль па цябе прыйдуць? Не рабіце гэтага ніколі.

    [Зрэдагавана]

Цяпер чытаюць

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы22

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы

Усе навіны →
Усе навіны

У ЗША парады ChatGPT прывялі да смерці жанчыны. Яе сваякі падалі на OpenAI ў суд1

Падчас фестывалю Pradmova ў Празе будзе працаваць выстава малюнкаў палітвязняў

У Брэсце мужчына забіў нажом жонку і цешчу3

Кіроўца аўтобуса Мінск — Вільня спрабаваў правезці 25 тысяч еўра ў трусах6

У цэнтры Гомеля знеслі даўгабуд, які за 13 гадоў так нічым і не стаў1

Колькасць ахвяр чыгуначнай катастрофы ў Іспаніі павялічылася да 64‑х чалавек1

Украіна замест НПЗ пачала атакаваць металургічныя заводы Расіі3

Сын міністра Кубракова стаў начальнікам Цэнтральнага РУУС Мінска. Маёр, але будзе кіраваць палкоўнікамі16

Адпраўлены ў адстаўку намеснік міністра ўнутраных спраў Дзмітрый Карзюк — былы начальнік ДАІ3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы22

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць