Свет

Расія ў пяць разоў павялічыла закупкі пратэзаў рук і ног у Германіі

Попыт на пратэзы ў Расіі рэзка вырас, а мясцовыя вытворцы не могуць забяспечыць яго самастойна. Асабліва складаная сітуацыя з сучаснымі пратэзамі, якія маюць электроннае кіраванне.

Расійскія вайскоўцы з пратэзамі ног. Фота: East2West / The Sun

Як падлічыў расійскі Forbes на падставе звестак Еўрастата, у першай палове 2026 года Расія імпартавала з Германіі пратэзаў канечнасцей і штучных суставаў на 79 мільёнаў еўра. Гэта амаль на траціну больш, чым за той жа перыяд 2025 года.

Найхутчэй раслі пастаўкі эндапратэзаў — штучных тазабедраных, каленных і іншых суставаў, якія ўсталёўваюць хірургічным шляхам. За год іх імпарт павялічыўся ў паўтара раза, да 37,8 мільёна еўра.

На пратэзы рук і ног, камплектуючыя да іх і некаторыя іншыя штучныя часткі цела прыпала 41,2 мільёна еўра. Гэта на 16% больш, чым годам раней.

Але асабліва паказальнае параўнанне з даваенным часам. У першай палове 2021 года Расія закупіла ў Германіі пратэзаў канечнасцей на 7,6 мільёна еўра. За пяць гадоў іх імпарт у грашовым выражэнні вырас у 5,4 раза, а эндапратэзаў — у 6,1 раза.

Рэзкі рост пачаўся ў 2024 годзе. Тады гадавы імпарт пратэзаў канечнасцей з Германіі амаль падвоіўся — з 25 да 48 мільёнаў еўра, а ў 2025‑м дасягнуў ужо 84,4 мільёна. Падобная дынаміка назіралася і з эндапратэзамі: у 2022 годзе іх закупілі на 22,8 мільёна еўра, у 2023‑м — на 25,2 мільёна, у 2024‑м — ужо на 44,7 мільёна (рост амаль на 80%), а ў 2025‑м — на 60,5 мільёна еўра (яшчэ на 35% больш).

Як вайна змяніла попыт на пратэзы

Рост імпарту адбываецца на фоне рэзкага павелічэння колькасці пратэзаў, якія выдае расійская дзяржава. У 2024 годзе людзі з інваліднасцю атрымалі 152,7 тысячы пратэзаў рук і ног. Годам раней іх было 99,5 тысячы. Звесткі за 2025 год ведамства не апублікавала.

Дзевяць з дзесяці выданых пратэзаў прызначаліся для ног. У 2024 годзе іх выдалі 138 тысяч, у паўтара разу больш, чым годам раней. Колькасць выдадзеных пратэзаў рук вырасла амаль у 1,8 раза, з 8300 да 14500.

Змяніўся і ўзрост пацыентаў. Паводле дзяржаўнай карпарацыі «Ростех», да 2022 года маладыя людзі складалі каля 8% тых, хто меў патрэбу ў пратэзах. У 2025 годзе іх доля вырасла да 15-20%. У карпарацыі прызнавалі, што пераважна гэта расійскія вайскоўцы, параненыя ва Украіне.

Маладыя пацыенты часцей маюць патрэбу ў больш складаных і функцыянальных пратэзах. Напрыклад, у мадэлях з мікрапрацэсарным кіраваннем, дзе электроніка і датчыкі дапамагаюць падладжваць рухі штучнай канечнасці пад чалавека.

У 2025 годзе міністр працы Расіі Антон Кацякоў расказваў, што закупкі такіх высокатэхналагічных пратэзаў за апошнія гады выраслі больш чым удвая. Сярэдні кошт пратэзавання аднаго чалавека за дзяржаўны кошт дасягнуў каля $12 тысяч.

Росту попыту спрыяе і тое, што атрымаць пратэз за дзяржаўны кошт стала прасцей і хутчэй. Калі раней працэдура магла зацягвацца на год, то цяпер падбор пратэза і падрыхтоўку да яго ўсталявання можна пачынаць амаль адразу пасля ампутацыі.

Чаму Расія працягвае закупляць пратэзы ў Германіі

Расійскія вытворцы даўно навучыліся выпускаць простыя дэталі для пратэзаў: мацаванні, трубкі, адаптары і неэлектронныя ступні. А вось найбольш складаныя кампаненты, перадусім каленныя суставы і ступні з мікрапрацэсарным кіраваннем, па-ранейшаму даводзіцца закупляць за мяжой.

Такія вырабы спалучаюць механіку, электроніку і праграмнае забеспячэнне. Для некаторых з іх расійскіх аналагаў пакуль няма. Напрыклад, біянічныя ступні ў Расіі яшчэ не выпускаюць серыйна: толькі нядаўна з'явіўся першы доследны ўзор. Затое ў вытворчасці біянічных пратэзаў рук расійскія прадпрыемствы дасягнулі большых поспехаў.

Паводле ацэнак удзельнікаў рынку, каля 80% дэталяў для пратэзаў ног, якія выкарыстоўваюцца ў Расіі, вырабляюцца ў самой краіне. Аднак у грашовым выражэнні на іх прыпадае толькі 30% рынку. Астатнія 70% складаюць пераважна дарагія імпартныя кампаненты.

Усяго за першую палову 2026 года Расія імпартавала з краін Еўрасаюза пратэзаў канечнасцей і эндапратэзаў на 144,9 мільёна еўра. За аналагічны перыяд даваеннага 2021 года гэты паказчык складаў 66,5 мільёна.

Больш за палову ўсіх паставак прыпала на Германію (55%). Яшчэ 23% забяспечылі Нідэрланды і 17% — Бельгія. Разам на гэтыя тры краіны прыйшлося 94% расійскага імпарту такой прадукцыі з ЕС.

Асабліва ўзмацніліся пазіцыі Германіі на рынку эндапратэзаў. Яе доля ў імпарце з ЕС вырасла з 16% да 52%, а на нямецкую прадукцыю прыпала 92% усяго прыросту такіх закупак.

Адзін з вядучых нямецкіх вытворцаў пратэзаў — кампанія Ottobock, чые высокатэхналагічныя вырабы расійскія прадпрыемствы пакуль не могуць паўнавартасна замяніць. Пры гэтым сама кампанія сцвярджае, што пастаўляе сваю прадукцыю ў Расію выключна для грамадзянскіх патрэб.

Апытаныя Forbes эксперты лічаць, што залежнасць ад нямецкіх тэхналогій захаваецца і ў наступныя гады. Каб наладзіць вытворчасць уласных аналагаў, расійскай прамысловасці патрэбныя час і значныя інвестыцыі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Памятаеце Пятрушу, які выдзіраў драты «дыджэям Перамен»? Яго перавялі ў трэцюю лігу чыноўнікаў пасля месяцаў беспрацоўя7

Памятаеце Пятрушу, які выдзіраў драты «дыджэям Перамен»? Яго перавялі ў трэцюю лігу чыноўнікаў пасля месяцаў беспрацоўя

Усе навіны →
Усе навіны

«Навічкам даецца кароткая віза — 15‑30 дзён». Беларусы дзеляцца, як Італія цяпер выдае візы2

Багацейка з TikTok перад смерцю захацела пакінуць беларускаму пенсіянеру спадчыну на паўмільёна даляраў — той пагадзіўся4

Беларуска стварыла ў Варшаве жаночы кніжны клуб, дзе знаходзяць сябровак5

«Чорная зона». Што вядома пра палітзняволеных беларусаў, якіх трымаюць у псіхіятрычных клініках8

Дзе і як беларусы на выгнанні ўшануюць памяць ахвяраў «Ночы расстраляных паэтаў». Расклад мерапрыемстваў13

Нетаньяху заявіў, што арабскія партыі «скралі выбары» ў Ізраілі8

За яркі антылукашэнкаўскі банер федэрацыю футболу Фінляндыі аштрафавалі агулам на 30 тысяч еўра5

«Я ведаю, што рана ці позна па мяне таксама могуць прыйсці». 56‑гадовага гамельчука асудзілі да 8,5 года калоніі3

Прэм'ер Нарвегіі абверг, што Пуцін расказваў ім гісторыю сярэднявечных славян9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце Пятрушу, які выдзіраў драты «дыджэям Перамен»? Яго перавялі ў трэцюю лігу чыноўнікаў пасля месяцаў беспрацоўя7

Памятаеце Пятрушу, які выдзіраў драты «дыджэям Перамен»? Яго перавялі ў трэцюю лігу чыноўнікаў пасля месяцаў беспрацоўя

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць