У Мінску нецвярозая жанчына-кіроўца ўрэзалася ў тры прыпаркаваныя аўтамабілі
Здарэнне адбылося сёння раніцай на вуліцы акадэміка Фёдарава.

50‑гадовая жанчына не дала рады кіраванню і рэзнулася ў прыпаркаваныя аўтамабілі, паведамляе ДАІ.
Фізічны стан кіроўцы аўтамабіля Belgee выклікаў падазрэнні ў супрацоўнікаў ДАІ. Вынік агляду паказаў два праміле алкаголю ў крыві жанчыны. Яе даставілі ва ўстанову аховы здароўя для абследавання.
На жанчыну склалі некалькі пратаколаў, аўтамабіль даставілі на ахоўную стаянку.
Каментары